21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. “Радыё-Мінск”, заснаванае сталічнымі ўладамі, вырашыла падтрымаць ініцыятыву і арганізаваць у гэты дзень вяшчанне па-беларуску. У бліжэйшую суботу на роднай мове загучаць выпускі навін, інфармацыйная праграма “Тэма тыдня”, а таксама галасы асноўных музычных праграм.