Чарговы Кангрэс даследчыкаў Беларусі запланаваны на 25-27 верасня 2025 года ў Берліне. Пра гэта паведамляе адзін з арганізатараў кангрэсу Аляксей Ластоўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Паводле інфармацыі ад старшыні Аргамітэта Русціса Камунтавічуса Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца ў Берліне 25-27 верасня 2025 года, асноўным акадэмічным партнёрам выступіць Універсітэт Гумбальта (Humboldt-Universität zu Berlin).
Хутка з’явіцца call for panels», — напісаў Адяксей Ластоўскі.
Кангрэс даследчыкаў Беларусі праводзіцца з 2011 года.
У кангрэсах штораз брала ўдзел да 700 навукоўцаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў, студэнтаў не толькі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, але і з іншых еўрапейскіх дзяржаў, а таксама з Паўночнай Амерыкі і іншых краін. Калі ў 2011 годзе было 200 удзельнікаў, у 2012, 2013 і 2014 гадах прыблізна 350-400, то на пазнейшых Кангрэсах — 600-700 удзельнікаў.