Новы выпуск «Каля культуры». Мікіта Моніч пра «драўляную» Беларусь

09.10.2021 Культура

Беларусь краіна не толькі азёр, але і лясоў і гэта не магло не паўплываць на беларускую культуру і мастацтва. 


У гэтым выпуску Мікіта Моніч распавядае навошта беларусам дрэвы, для якіх твораў мастацтва матэрыялам служыла драўніна і дзе шукаць беларускі Готэм. Раскладваем па палічках драўлянае мастацтва — ад букавага грэбня да замкаў і цэркваў.