«Мова-2024». Завод «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў [жы-шы]

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» адкрыў перадзамову на калекцыю гадзіннікаў «Мова-2024».


Hadzinnik

«Калекцыя гадзіннікаў «Мова-2024» — гэта адлюстраванне мовы, культуры і гісторыі. Станьце ўладальнікам гэтых унікальных гадзіннікаў і ганарыцеся сваёй спадчынай!», — напісана ў сацсетках завода «Луч».

Hadzinnik

У калекцыю ўваходзяць унісекс-мадэлі [жы] і [шы] – усяго 100 штук гадзіннікаў кожнай мадэлі.

Цыферблат выкананы з мельхіёру з матавым пакрыццём. На заднім вечку гадзінніка размешчаны стылізаваны ўзор беларускай вышыўкі. Нумарацыя гадзін выканана пропіссю, падтрымліваючы тэматыку «мовы».

У гадзінніках усталяваны славуты механізм Луч 1801.1Н — механіка. Цыферблат абараняе трывалае сапфіравае шкло. Корпус выкананы з нержавеючай сталі, папружка — з натуральнай скуры.

Кошт: 499 BYN

Hadzinnik

Як набыць гадзіннік?

Сертыфiкат на перадзамову ў сетцы фірменных крам «Луч» можна набыць ужо сёння, у інтэрнэт-краме — з 23 лютага.

Асноўны старт продажаў адбудзецца 11 сакавіка.