Кніга “Мова 404” выйшла па-ангельску

Кніга «Мова 404» Аліны Нагорнай, у якой сабрана больш за 100 гісторый моўнай дыскрымінацыі ў Беларусі, выйшла ў ангельскім перакладзе, паведамляе bellit.info.


nahornaja.jpg
Аліна Нагорная з кнігай "Мова 404" на ангельскай мове

«Я лічу англамоўную версію вельмі важнай, бо існуе ілжывае меркаванне, што беларусы самі, без усялякага ціску і прымусу абіраюць рускую мову і адмаўляюцца ад беларускай. Справа ў тым, што беларусы кожны дзень сутыкаюцца з цяжкасцямі і перашкодамі, спрабуючы карыстацца беларускай мовай. Я хачу паказаць сутнасць і маштаб праблемы для людзей ва ўсім свеце», пракаментавала выхад навінкі аўтарка.

Бясплатная анлайн-версія для чытання даступная на афіцыйным сайце праекта: mova404.info. Для тых, хто аддае перавагу паперы, выйшаў з друку абмежаваны наклад. Асобнікі можна знайсці у аўтаркі, а таксама ў Вільні ў крамах «Кропка» і «The. Bookest. word».

Таксама з’явілася адмысловая ангельскамоўная старонка ў інстаграме.