“Мова ці кава” – занятак 1 красавіка

Наступны занятак курсаў беларускай мовы “Мова ці кава” адбудзецца а 17.00 9 сакавіка ў Галерэі Ў. Пачынаючы з гэтага занятка, Галерэя Ў будзе выступаць партнёрам курсаў. “Мову ці каву” падтрымала і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” – на кожным занятку слухачоў чакаюць прыемныя сюрпрызы ад “Будзьмы!”

Уваход у Галерэю Ў — вольны. Каву-гарбату можна будзе замовіць па меню «Ў бара».

Ідэя браць з сабой паходныя раскладныя зэдлікі — ужо не жарт, а крэатыўная прапанова.

Тыя, хто быў на папярэдніх занятках, атрымаюць запрашэнне на мэйл. Новым слухачам можна прыходзіць у азначаны час без папярэджання. Пытанні да арганізатараў можна задаць праз пошту movacikava@gmail.com. Суполка “Мовы ці кавы” ў фэйсбуку –https://www.facebook.com/MovaCiKava