Больш за дзесяць слухачоў “Мовы Нанова” трапілі на закрыты майстар-клас ад “народнага чэмпіёна” і мелі магчымасць 4 гадзіны дужацца з Віталём Гурковым. Многія фатаграфаваліся з чэмпіёнам і адразу выстаўлялі фота ў свае акаўнты ў сацсетках. Здымкі праходзілі ў менскай трэнажорнай зале Moby Dick, дзе Віталь Гуркоў працуе трэнерам.
Віталь Гуркоў — унікальны беларускі баец, які ўжо больш за 10 разоў станавіўся чэмпіёнам свету па тайскім боксе паводле розных версій. Ведае беларускую мову, цікавіцца гісторыяй, культурай. Падае годны прыклад астатнім!