У сярэднім мінчукі гатовыя размаўляць па-беларуску за 1 мільён рублёў у месяц. Але разбежка сумаў ідзе ад 500 тысяч да 10 мільёнаў рублёў.
У роліку, сярод іншых, зняўся народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч!
Нагадаем, раней “Мова Нанова” выклала ролік з удзелам Андруся Такінданга. Вядомы музыка, лідар гурта “Рэха” прыкінуўся замежнікам і папрасіў мінакоў на Нямізе дапамагчы яму перакласці беларускамоўны ліст. За некалькі дзён ролік набраў 12 тысяч праглядаў.
А наш ролік пра рэпера Vinsenta, аўтамыйню і прыгожых дзяўчат набраў ужо больш за 17 тысяч праглядаў і выклікаў гарачае абмеркаванне ў інтэрнэце.