• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.12.2013 | Беларуская мова «Mоўны вентылятар»

Моўны вентылятар: памылак не існуе

Адкуда есць пашла трасянка беларуская

Як належыць кожнаму антычнаму герою або герою коміксаў, Зянон стаіць ля вытокаў многіх падставовых канцэптаў у жыцці кожнага беларуса. І можна верыць, што ён вернецца адтуль, дзе заходзіць сонца, і выратуе нас, або, наадварот, меркаваць, што менавіта ён – увасабленне беларускага ліха, аднак некалькі рэчаў цесна звязаныя з ім: БНФ, Курапаты і трасянка.

Існуе міф, што, як той першы чалавек, Зянон у канцы 80-х даў трасянцы яе імя, і дагэтуль безназоўнае дзіця змагло расправіць плечы і панесці сваю крыўду на свет цэлы. Само па сабе слова “трасянка” існавала і да таго, як Зянон Станіслававіч яго вымавіў, але ўжывалася ў сельскагаспадарчым значэнні – так называлі сумесь сена ды саломы, якую падсоўвалі карове замест чыстага сена, каб зэканоміць. Вядома, і малака тады асабліва не прычакаеш, але і рыкаць з голаду Рагуля не будзе. Карацей, трасянка – гэта адно з тых звёнаў, што яднаюць вечных антаганістаў – Пазняка ды Лукашэнку. Першы прамовіў аб ёй, другі прамовіў на ёй. З тых часоў трасянкай сталі называць ледзь не ўсё, што “кепска” гучыць.

Трасянка o muerte

Здараецца, бывае, што пачуе чалавек, як старэйшая кабета скажа каму: “Ня жджы міне ў госці, бо сягоння занятая”, і неабачліва запісвае яе сходу ў “трасяншчыцы”. Многія шчыра вераць, што калі скажаш “знаць”, а не “ведаць” ці “цана”, а не “кошт”, то ўхопіць цябе граматычны кадук і ўтопіць у трасянцы (с). І каб застрахавацца ад бяды, людзі – пра запас – пачалі за трасянку прымаць народную дыялектную мову, бо яна розніцца ад мовы практыкаванняў з падручніка па белмове. Адсюль – перакананне, што трасянка паходзіць з вёскі і там жыве ды квітнее.

Але насамрэч яна гараджанка і збірала “Мінск-Арэну” яшчэ ў 60-70-я гады, калі вясковыя беларускамоўныя жыхары пачалі масава прабірацца праз высокія муры буйных гарадоў. Раптоўна аказвалася, што ў горадзе проста, звыкла не пагаворыш, а трэба па-гарадскому. Тут пачынаецца гісторыя мовазмяшэння.

Неяк паступова трасянка зрабілася гэтакай страшылкай, што многія нават тлумачаць сваё нежаданне гаварыць па-беларуску тым, што баяцца, каб трасянкі не выйшла. Дайшло да таго, што нават “савецкую” літаратурную беларускую мову той-сёй называе “трасянкай”.

Але сягоння трасянка ледзь не апошні фарпост, апірышча і стоўп нашай унікальнасці. Мажліва таму, некаторыя (у тым ліку адукаваныя і інтэлігентныя) выбіраюць акурат яе для зносін у публічнай гарадской прасторы.

Так што трасянка – гэтай найперш сталічная краля, а праўдзівая / сапраўдная / настаяшчая вясковая мова – гэта беларускія дыялекты. Іх вылучаюць два: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Пераходная паласа паміж гэтымі моўнымі абшарамі – славутыя сярэднебеларускія гаворкі, якія ляжаць у аснове літаратурнай мовы. Наогул беларускія дыялекты – гэта такі чан, у якім варыцца і дае свой смак ды водар абсалютна ўсё: самыя пракаветныя і цудам захаваныя формы дзеяслова ды найпрасцейшыя словы, што сталі нормай ў мовах-суседках, а ў беларускай лічацца маргіналамі.

Дыялектнае слова не з’ела карова

Багацце і авангарднасць дыялектнай мовы выклікае амаль наркатычны прыход. Урывак з любога, пальцам ткнутага артыкула з першага-лепшага дыялектнага слоўніка можа стаць вашым топавым статусам у фэйсбуку.

What’s on your mind? “Худы, худэбза, худзіла, сухар, сухапут, бяскішкі, кацубешка, чапірадла, здохлы, глісень, схірэлы”.

“Абадранец, абдзірантус, абдзіркус, абшарпанец, ажыганец”.

“Абжорлівы, жарло, жрун, жырны, ненасыць, цёрла, мярло, трубло, комкала, покала, таптора, прорва, галадамер”.

Адразу заўважаецца, што ўсе свае таленты і хвантазію беларускі народ патраціў на вынаходніцтва слоў, каб назваць нешта кепскае / паганае / дрэннае / брыдкое.

Артыкул “шампіньён” сам сабой складаецца ў нешта сярэдняе паміж замовай і праклёнам: “Ішоў шампіньён-шлапіён, а з ім шпіён-чампіён ды пячурыца-качурыца, ды тапталі гамнянкі-гаўнянкі. Як у лесе панскія грыбы не растуць, так няхай (імя) граматычных памылак не робіць”.

Катарсіс прыходзіць, калі бачыш паралель між гэтымі, на першы погляд, занадта бязладнымі і экстравагантнымі моўнымі карцінамі ды іншымі еўрапейскімі мовамі – разумееш, што выпадковасцяў сапраўды не існуе. Падобная логіка мыслення і ў іншых народаў:

“Чалавечак, лялька, лялячка, мальчык” – анг. pupil, фр. pupille, укр. чоловічок, бел. зрэнка.

Відаць, у свежым вясковым паветры і ў Брытаніі, і ў Францыі, і ва Украіне ды Беларусі кукурузнікі распыляюць тыя самыя сродкі пашырэння моўнай свядомасці.

Уладзь Лянкевіч і Алена Пятровіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

valiancina_shauchenka
Музыка

Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшоў канцэрт-прэзентацыя твора «Спевы да...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?

У пачатку верасня на Падляшшы адбыўся буйны фестываль японскай культуры — Moricon 2023. Трохдзённы фестываль у Беластоку...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Культура
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип