• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.12.2013 | Беларуская мова «Mоўны вентылятар»

Моўны вентылятар: рускі – значыць беларускі

Проста мова – проста рэч

Яшчэ з часоў Адама ўсім рэчам і з’явам былі дадзены імёны, а мы дагэтуль корпаемся ды разводзім спрэчкі за ўсё навокал: ад самых банальных побытавых штук (чайнік ці імбрык, ручка ці асадка) да больш высакароднага: Раство, Каляды, Божае Нараджэнне, Ражджаство (апошняе, між іншага нават на афіцыйных віншаванках сёлета прайграла Раству).

Biblia_RuskaІ хаця самыя топавыя моўныя допісы ў сеціве – гэта тыя, дзе купка айчынных інтэрнаўтаў, як тыя сябры Французскай акадэміі, вырашае, як з гэтага дня ўся сінявокая будзе называць глейцар / шныпар / штопар / адкаркоўвач / коркацяг, усё-ткі часы неўтаймоўнага будаўніцтва светлай слоўнай будучыны мінаюць. Аднак час ад часу і дагэтуль выплываюць з мройнай бібліятэчнай дрыгвы энтузіясты з адкрыццём, што ў нас і нашай мовы няправільнае найменне і трэба выбраць іншае з дзясятка тых, што саступілі ў гістарычнай бойцы назве “беларуская мова”. Але калі сёння патэнцыйная змена саманазвы выглядае як найменей нясмешным жартам, то ад ведаў аб тым, як мы і наша мова зваліся дагэтуль, ніхто яшчэ галавой не налажыў.

Сапраўды, вось так жывеш-жывеш, а потым выяўляецца, што не было ніякага Старабеларускага княства і старабеларусоў і, адпаведна, ніякая мова так у залатыя часы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага не называлася. А асноўным агульным імем для нашай старой мовы было слова руская / руськая – прыметнік, што, натуральна, паходзіў ад назвы краю Русь.

У знакамітым Статуце 1588 года чытаем: “А писаръ земъский маеть по-руску литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншимъ езыкомъ и словы”.

Францыск Скарына таксама пісаў аб мове свайго перакладу: “Бивлиа греческимъ языкомъ по рускии сказуется книги”.

Лагічна з’яўляецца пытанне: дык а як яно сталася, што сёння гэтым словам называюць іншую мову. Адказ просты: не пакідайце рэчы без нагляду – яе палічаць за нічыйную і прыхопяць. Мова, якая называлася маскоўскай / маскавіцкай, а пазней расійскай, пераняла назву руская і разам з ёй – большасць лаўраў і культурных асацыяцый. І праз гэты гістарычны капрыз цяпер абазнаныя каментатары тут.бая і анлайнера часцяком заяўляюць: “Не дурыце главы, якая беларуская мова? Іскусственны язык, прыдуманы ў ХХ стагоддзі, і нават Скарына Біблію перакладаў на рускую мову, а ні на якую не беларускую”.

У той жа самы перыяд мову нашую таксама называлі простай. Назва “простая мова” часцей за ўсё фігуравала, каб адрозніць яе ад “складанай” царкоўнаславянскай, якой карысталіся ў рэлігійнай сферы, да таго ж “простая” можа значыць “свецкая”, “паспалітая”. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што, калі сённяшнія бабулькі ў ваколіцах Вільні і памежным абшары Літвы, Польшчы і Беларусі кажуць, што размаўляюць па-просту – то гэта не цемната за бабулек гаворыць, а старое найменне беларускай мовы вылазіць.

Турак беларускі

У даўнія часы сустракаліся таксама назвы і літоўская мова, і рутэнская і інш. Але наша актуальная “моўная гісторыя” пачынаецца з канца XVIII – пачатку ХІХ стагоддзя ў Расійскай імперыі, дзе нам наноў давялося шукаць сабе і сваёй мове імя. Наогул, лінгвіст Сяргей Запрудскі налічвае ў ХІХ стагоддзі ажно 12 назваў беларускай мовы. У польскамоўным асяроддзі даволі папулярна было менаваць мову крывіцкай ад імя старажытнага племені, хтосьці называў заходнерускай, славяна-літоўскай, літоўска-рускай, русінскай і зрэдчас беларускай. Але ўсе гэтыя назвы ўжываліся рандомна, бывала паралельна і перакрывалі адна адну, а дзякуючы Багушэвічу і яго камандзе у пачатку ХХ ст. канчаткова замацавалася сённяшняе найменне.

І хаця ўжо досыць даўно мы сталіся беларусамі, а мова беларускай, нашыя ранейшыя імёны даюць пра сябе знаць. Дастаткова правесці пальцам па мапе і пачытаць назвы вёсак (Літвіны, Літвакі, Літва), зірнуць у слоўнікі суседніх народаў (Только мертвый литвин не дзекнет), успомніць класіка з Літоўскай пагоняй, якая ўжо пабывала і Крывіцкай, і Літвінскай, і Багдановіч яго ведае якой яшчэ.

З такога гледзішча зусім іначай і нават трохі патрыятычна бачацца ўсе гэтыя “я табе рускім языком кажу”. І перастае дзівіць ды раздражняць, што суайчыннікі часам кідаюць старасвецкае: “Што ты як турак нярускі”. І, можа, раней хацелася запярэчыць, маўляў, сапраўды, я і ёсць нярускі, я турак “беларускі”. Але ж не скажаш, “што ты як турак небеларускі” – настолькі каструбавата, нягегла і па-чужому выглядае гэтае “маладое” слова. Таму для захавання душэўнай раўнавагі і гістарычнай справядлівасці можна проста дадаваць: “Што ты як турак нярускі (у старым значэнні)”.

Уладзь Лянкевіч і Алена Пятровіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

valiancina_shauchenka
Музыка

Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшоў канцэрт-прэзентацыя твора «Спевы да...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?

У пачатку верасня на Падляшшы адбыўся буйны фестываль японскай культуры — Moricon 2023. Трохдзённы фестываль у Беластоку...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Культура
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип