Папулярная крама адзення і сувеніраў з нацыянальным каларытам «Мой модны кут» прыпыняе працу. Пра гэта паведамляецца ў сацсетках крамы.
	
	Фота з сацсетак крамы
	«Сябры, мы прыпыняем сваю дзейнасць. Верым, што часова. Няма для беларуса больш каштоўнага, чым Бацькаўшчына, культура, гісторыя і мова! Мы ведаем свае карані, ганарымся мінуўшчынай і сучаснасцю. Кожны крок — гэта шлях да новага. Крочым далей! Дзякуем вам за сяброўства і падтрымку! Замовы прымаем шчэ з тыдзень, пакуль не ўладкуем усе тэхнічныя справы», — паведамляе крама. 
Крама працавала ў Маскоўска-Венскім гандлёвым цэнтры ў Мінску. У мінулым годзе пасля арышта ўладальніка Валерыя Есіпёнка крама вымушана была прыпыніць працу афлайн, але да апошняга працягвала працаваць анлайн.
 
                             
                            