“М@rt.кантакт”: 40 працэнтаў прыбытку і недахоп маладзёжнага драйва

Міжнароднаму тэатральнаму форуму “М@rt.кантакт-2014” не хапіла маладзёжнага драйва. Такое меркаванне выказала на падагульняючай канферэнцыі фестывалю галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва” Людміла Грамыка.000015_00000066035На думку запрошанага крытыка, за кошт больш “дарослага” рэпертуару дзявятага тэатральнага фестывалю цалкам змянілася яго атмасфера. У праграме практычна не было заяўлена яркіх эксперыментальных пастановак, якія шырока абмяркоўваліся б маладымі гледачамі.  “У канцэпцыі кожнага спектакля павінен быць апраўданы маладзёжны фармат форуму, – падкрэсліла Людміла Грамыка. – На мой погляд, не трэба паказваць пастаноўкі, якія не адлюстроўваюць уяўленні моладзі аб навакольным свеце”.

Таксама крытыкам не хапіла і творчых лабараторый, якія традыцыйна ўключаліся ў спецыяльную праграму мінулых фестываляў. “Дзякуючы такой форме работы, як лабараторыя, мы даведаліся пра многіх акцёраў-пачаткоўцаў, якія падаюць надзеі, рэжысёраў і драматургаў, – зрабіла вывад рэдактар часопіса. – На жаль, гэты “М@rt.кантакт” не адкрыў для крытыкаў новых імёнаў”.

downloadШто да камерцыйнага поспеху, то міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М@rt.кантакт-2014” прынёс 40 працэнтаў прыбытку ў адносінах да выдзеленых бюджэтных сродкаў. Такую лічбу агучыў дырэктар Магілёўскага абласнога тэатра Андрэй Новікаў на падагульняючай прэс-канферэнцыі фестывалю.

“Мы сёння выйшлі на празмерна высокі ўзровень даходу, – падкрэсліў Андрэй Новікаў. – Напрыклад, у Еўропе прыбытак ад фестываляў складае 3-4 працэнты. З аднаго боку, мы ганарымся тым, што маладзёжны форум можа зарабляць і прыцягваць сродкі. З іншага – калі мы і далей будзем ісці такім шляхам, фармат фестывалю давядзецца памяняць: паняцце “маладзёжны” можа зусім знікнуць з назвы форуму”.

Паводле слоў дырэктара Магілёўскага драмтэатра, праблема, аснову якой складае эканамічны фактар, выразна акрэслілася ў гэтым годзе. Малады глядач апынуўся практычна выключаным з фестывальнага жыцця з-за высокага кошту білетаў. “Менавіта таму ў рэпертуары фестывалю 2014 года было заяўлена шмат спектакляў, якія выклікалі цікавасць у людзей старэйшага пакалення, – растлумачыў Андрэй Новікаў. – Гледачы, якія сёння плацяць грошы за ўваходны білет, не жадаюць бачыць на сцэне хуліганскія і эксперыментальныя пастаноўкі”.

Паводле артыкулаў Юліі Еўмяньковай, БЕЛТА

Тэгі: ,