Прастора CreateCulture Space ў Вільні з гонарам прэзентуе апошнюю версію доўгатэрміновага мультымедыйнага праекта DOM. (ДОМ.) беларускага фатографа Аляксандра Кот-Зайцава, які цяпер жыве і працуе ў Варшаве. Праект — мультымедыйнае даследаванне ідэнтычнасці, памяці і міграцыі, якое аб’ядноўвае аналагавую фатаграфію з гукам, калажам і фільмам.
Выстава адкрыецца 25 красавіка а 19:00 і будзе суправаджацца жывым выступам вядомага беларускага кампазітара Аляксандра Ясінскага, які выканае музыку, напісаную спецыяльна для гэтага праекта.
Спалучаючы аналагавую фатаграфію, гук і калаж, DOM. (ДОМ.) даследуе эмацыйныя і псіхалагічныя ландшафты постсавецкіх мігрантаў, што шукаюць сваё месца і сэнс «дому» ў еўрапейскім кантэксце. Праект пачынаўся як асабістая гісторыя, але ператварыўся ў глыбокае разважанне пра прыналежнасць, ідэнтычнасць і выгнанне.
Першая частка праекта была выдадзена ў выглядзе фотакнігі ў Польшчы ў 2019 годзе Інстытутам Візуальнай Культуры (IKW). Пасля падзей 2020 года ў Беларусі, Аляксандр вярнуўся да праекта, уключыўшы ў новыя працы, а таксама калажы з выкарыстаннем сямейнага фотаархіву. Праект адлюстроўвае досвед тых, хто, як і аўтар, больш не можа бяспечна вярнуцца дадому. Абноўленая версія DOM. (ДОМ.) была паказаная ў Музеі свабоднай Беларусі ў Варшаве (2023), пазней — у галерэі MiserArt y Вроцлаве, а таксама ў галерэі FLAGEY у Бруселі ў межах ініцыятывы Дні Беларусі ў Бруселі.
У цяперашні час Аляксандр знаходзіцца на арт-рэзідэнцыі PerspAktiv (BCS, Быдгашч, Польшча), дзе працуе над новым праектам Borderline, які будзе паказаны на групавой выставе Vanishing Point у Берліне (красавік 2025) і на фестывалі фатаграфіі Mesnographies у Францыі (чэрвень 2025).
DOM. (ДОМ.) — гэта інтымны, але ў той жа час універсальны пошук ідэнтычнасці і свайго месца ў свеце. Гэта паэтычнае сведчанне пра памяць, вытрываласць і пра тое, як мы носім «дом» унутры сябе — нават калі ён недасягальны.
Адкрыццё выставы:
Дата: 25 красавіка 2025
Час: 19:00 (час мясцовы)
Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5, Вільня