У Оршы на сцяне шматпавярхоўкі з'явіцца мурал да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, паведамляегазета «Звязда». Пра гэта праінфармавала ў Facebook у групе фестывалю «Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча» літаратар і перакладчыца Марыя Мартысевіч.
Эскіз Андрэя Балабіна
Працы над пано на тарцы дома па вуліцы Жан-Поля Марата, 2 ужо пачаліся. Аўтар — аршанскі мастак Дзмітрый Талкачоў. У эскізе выкарыстаны малюнкі Караткевіча і фрагменты яго рукапісаў.
Сцяна шматпавярховіка выходзіць на вуліцу імя беларускага класіка і знаходзіцца за пару метраў ад дома, дзе ён нарадзіўся. Тэматычны малюнак на тарцы будынка надасць асаблівую атмасферу ўсёй вуліцы і зробіць яе больш утульнай для прагулак. Работы плануюць скончыць 23 лістапада.
«Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча» — культурная ініцыятыва, якая з’явілася ў 2019 годзе. У гэтым годзе яна пройдзе ў канцы лістапада ў анлайн-фармаце.
Фота: Palina Stsepanenka / facebook.com
Мурал з’явіцца па ініцыятыве бізнэсоўца і мецэната Андрэя Балабіна, які выкупіў дом пісьменніка ў кастрычніку 2018 года. У ім Уладзімір Караткевіч напісаў адзін з самых вядомых сваіх твораў — «Дзікае паляванне караля Стаха». Прадпрымальнік збіраецца прывесці ў парадак дом, а побач з ім пабудаваць сучасны музей беларускага класіка.