Муралы з выявамі чырванакніжных жывёл з’явіліся на сценах дамоў у Дзяржынску і Фаніпалі

У Дзяржынскім раёне нядаўна з’явілася цэлая насценная галерэя. Аднатыпныя фасады шматпавярховых дамоў упрыгожылі буйнафарматныя яркія выявы — муралы, піша dzr.by.


174.jpg

Праект рэалізоўваўся ў Дзяржынскім раёне мясцовым райвыканкамам пры фінансавай падтрымцы Мінпрыроды. Ідэя была ў тым, каб сцены шматпавярховікаў распісаць мураламі з выявамі жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі.

176.jpg

175.jpg

«Контур малюнка наносіўся з дапамогай праектара, таму працаваць даводзілася ў цёмны час сутак. А днём ішлі фарбавальныя работы», — пішуць мясцовыя журналісты.

171.jpg

167.jpg

Усяго было створана 25 муралаў: 14 у Фаніпалі і 11 — у Дзяржынску. Ідэю рэалізавала каманда мастакоў-графіцістаў Zadelo.