• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.03.2022 | Гісторыя

Ордэн усмешкі, шаблі і крылаты гусар — у Гродне адкрываецца музей халоднай параднай зброі

Ганаровы грамадзянін Гродна Анатоль Грышук адкрывае музей гонару і воінскай доблесці, дзе паказвае сваю калекцыю халоднай параднай зброі і распавядае пра сваё захапленне мясцоваму выданню «Вячэрні Гродна».


musei_21.jpg

Афіцыйнае адкрыццё запланавана ў пятніцу, 18 сакавіка. «Грышук Арсенал» — так называецца музей — заняў некалькі пакояў другога паверха на вуліцы Карла Маркса, 11, па суседстве з хостэлам. На ўваходзе гасцей сустракае рыцар з дзідай і шчытом. Над ім вісіць галава аленя святога Губерта з залатым крыжам паміж рагамі.

musei_20.jpg

Музей невялікі і па-хатняму ўтульны, у ім усяго тры пакоі. Анатоль Грышук збіраў экспанаты ўсё жыццё і вырашыў паказаць калекцыю гродзенцам і гасцямі горада. Тут мячы, цесакі, шаблі, палаш, шпагі, штык-нажы... за кожным прадметам — цэлая гісторыя і лёс.

За Ордэн выпіў шклянку... цытрынавага соку

Анатоль Грышук распавядае і аб сабе, сваёй сям’і. У невялікай шкляной шафе раскладзеныя фатаграфіі дзеда і бацькі, іх узнагароды. Дзед служыў уланам у польскім войску, а пасля 1939 года — у Чырвонай Арміі.

musei_08.jpg

На іншай паліцы Анатоль Георгіевіч размясціў асабістыя калекцыйныя гадзіннікі, медалі і значкі. 

Алімпійскія чэмпіёны Гродна

Уладальнік прызнаецца, што самая важная і любімая ўзнагарода — ордэн Усмешкі ад ЮНЕСКА, атрыманы за шматгадовую дапамогу дзецям.

musei_09.jpg

— Узнагароду ўручалі ў Гродна. Вядома, мы захоўвалі ўсе традыцыі. Была шклянка цытрынавага соку, які трэба было выпіць з усмешкай — смяецца калекцыянер.
Шмат гадоў Анатоль Грышук сябраваў з двухразовым алімпійскім чэмпіёнам па цяжкай атлетыцы Аляксандрам Курловічам. У музеі з’явіўся стэнд з узнагародамі спартсмена і імёнамі ўсіх залатых алімпійцаў Гродна.

След масонаў

Больш за ўсё прадстаўлена шпаг і шабляў армій розных краін свету. У асноўным яны парадныя, іх насілі як атрыбут вонкавага выгляду ваенныя і грамадзянскія асобы. Тое ж самае з кіем-шпагай-без яе самавітыя гараджане не выходзілі на вуліцу.

musei_11.jpg

На ўваходзе ляжыць меч масонаў, упрыгожаны золатам. Калі ўважліва прыгледзецца да клінка, убачыш карцінкі — на мячах размяшчалі цэлыя сюжэты.

— У Брытаніі ў кожнага на дзяржальні быў сімвал, які азначаў прыналежнасць да вызначанага масонскага ордэна. Кола на ручцы-начальнік чыгункі, вянок з лісця-паштальён, вензель-асоба каралеўскага двара — распавядае Вячаслаў Сяліцкі, адзін з памочнікаў Анатоля Грышука, чалавек, які ведае ўсё аб халоднай зброі.

musei_12.jpg

Эліта каралеўскіх войскаў

У іншай зале наведвальнікаў сустракае крылаты гусар, прадстаўнік элітнай кавалерыі войскаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Воінам ззаду да даспехаў або да збруі коня прымацоўвалі драўляныя выгібы з пер’ем драпежных птушак. Падчас бою нашы продкі нібы ляцелі па полі.

musei_01.jpg

Асобнае месца прысвечана зброі СССР, у прыватнасці часоў Вялікай Айчыннай вайны.

musei_15.jpg

Музей яшчэ не пасьпеў адкрыцца, як адзін з наведвальнікаў прынёс падарунак — біклагу для вады Першай сусветнай вайны. Ёю карыстаўся хтосьці з памежнікаў на заставе падчас Другой сусветнай.

Меч падарылі чукчы

У калекцыі Анатоля Грышука захоўваецца медаль «За ўзяцце Парыжа». Яе ў 1814 годзе заснаваў імператар Аляксандр I у гонар ўзяцця Парыжа рускімі войскамі. Гэта самы каштоўны экспанат, хоць і выглядае сціпла.

musei_18.jpg

Асаблівае месца ў экспазіцыі займае меч батас, які Анатолю Грышуку падарылі сябры з Якуціі. Такая зброя выкарыстоўвалася мясцовымі плямёнамі ў XIV —XVII стагоддзях.

— Яго знайшлі ў зямлі на беразе Ахоцкага мора на метровай глыбіні. Калі мае сябры даведаліся, што я калекцыяную зброю, прывезлі і падарылі, — кажа Анатоль Грышук.

musei_14.jpg

Музей «Грышук Арсенал» на Карла Маркса, 11 працуе з аўторка па нядзелю з 10 да 19 гадзін.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 26.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 26.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 26.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 26.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 26.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 26.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 26.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    • Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM