Музей Якуба Коласа запускае конкурс творчых работ на распрацоўку фірмовага стылю, прысвечанага 65-годдзю стварэння ўстановы

У гэтым годзе музей Якуба Коласа адзначае свой 65-ы Дзень нараджэння! У сувязі з гэтым музей запускае конкурс творчых работ «Музей 65.0» на распрацоўку фірмовага стылю, прысвечанага юбілею ўстановы. Дэдлайн падачы заявак 31 студзеня.


Afiša

Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвочы. Прадугледжаны наступныя напрамкі:

Стварэнне часовага лагатыпа да 65-годдзя музея, які будзе выкарыстоўвацца на працягу юбілейнага года, і каляровае рашэнне фірмовага стылю;

Стварэнне фірмовага шрыфта для музея;

Стварэнне ілюстрацыі музея;

Стварэнне эксплікацыі для выкарыстання ў музейнай прасторы.

Творчая работа удзельнікаў павінна быць выканана ў праграмах апрацоўкі і рэдагавання камп’ютарнай графікі. Конкурсная работа павінна быць прысвечана 65-годдзю ўстановы і ўтрымліваць у сабе элементы, якія адлюстроўваюць гэта.

Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 29 снежня 2023 па 31 студзеня 2024 года (уключна) на электронную пошту музея muzeykolas@yandex.ru.

Усе падрабязнасці і ўмовы конкурсу Вы можаце знайсці на афіцыйным сайце музея.