9 жніўня ў Варшаве ў бары «Karma» пройдзе кніжны маркет, прысвечаны памяці Евы Вежнавец. Частку выручкі ад кніжнага маркета выдавецтвы накіруюць сям’і Святланы Курс, а таксама на Прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі, піша bellit.info са спасылкай на Mediazona.

«Некалькі месяцаў таму Святлана Курс, вядомая пад псеўданімам Ева Вежнавец, напісала: «Дарагія, весяліцеся, гуляйце і куралесьце. Няхай на старасьць у вас будзе запас добрых перажываньняў і сьвятло вашага аптымізму». Мы хочам, каб гэты дзень стаў працягам яе словаў. Таму зноў збіраемся разам, каб падтрымаць беларускую культуру», — тлумачаць арганізатары.
Ідэю заснавання Прэміі Евы Вежнавец падтрымалі блізкія пісьменніцы і Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.
Удзельнікі кніжнага маркета: «Полацкія лабірынты», «Мяне Няма», Kamunikat, Magenta, Bukinist:ka Press, RozUM Media, Kirma.sh, АЧК-Беларусь. Таксама можна будзе набыць кнігі выдавецтваў «Пфляўмбаўм» і Gutenberg Publisher.
9 жніўня
Karma Crew, Al. 3 Maja 15, 00-381, Warszawa.