Распачаліся заняткі на курсе Мужчынскіх спеваў у Беластоку!

22.09.2022 Музыка

Майстрыца традыцыйнага беларускага спеву ўжо працуе з мужчынскай групай у Беластоку, піша Fundacja«Tutaka» на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


197.jpg

«Ад панядзелка адбываюцца майстар-класы беларускага мужчынскага традыцыйнага спеву. Заняткі праходзяць у групах і індывідуальна ды працягнуцца яшчэ тыдзень», — напісалі арганізатары майстар-класаў.

Усе жадаючыя паўдзельнічаць ў майстар-класах могуць далучыцца, папарэдне напісаўшы на электронны адрас info@tutaka.org.