Музычны суботнік ад «Детидетей»

Надыйшла восень, і дарослыя разам зь дзецьмі выходзяць на вуліцы, каб падмесьці лісьце. У суботу 1 лістапада гурт «Детидетей» прапануе ўзяць у рукі мятлу і папрацаваць разам зь імі. А пасьля — прыйсьці ў залю Цэнтральнага Дома Афіцэраў на канцэрт. Гурт абяцае зграць лепшыя песьні з сваіх двух альбомаў, а таксама новыя, напісаныя за апошнія паўгоду.

«Детидетей» — гурт, вельмі пладавіты на выступы, прычым не абы-якія, а з паўнюткімі залямі. Зусім нядаўна яны давалі канцэрт у клюбе «Гудвін», а ў хуткім часе адбудзецца іх чарговы выступ у межах конкурсу «Залатая акустыка», які праводзіцца ў клюбе Bronx і фінішуе 1 сьнежня.

Аднак куды радзейшыя і цікавейшыя вялікія канцэрты гурта. Апошні адбыўся тут жа, у Доме Афіцэраў з нагоды двухгодзьдзя гурта і сабраў аншляг. Амаль праз паўгоду музыкі зноў зьбіраюць усіх сяброў і знаёмых, каб пазнаёміць іх з вынікамі сваёй працы за гэты час і ўпэўніць, што мяценьне лісьця — не такі ўжо бессэнсоўны занятак.

1 лістапада. 19:00. Дом Афіцэраў. Даведкі праз тэлефоны: (029) 760-79-92, (029) 692-70-99, (017) 280-15-10.

Zap, ТГ

Тэгі: