«Мы спыталіся ў бабра». Новы верш ад Андрэя Скурко

Журналіст Андрэй Скурко, які зараз знаходзіцца за кратамі, піша дзіцячыя вершы, а каманда «Бэйбуса» здымае па іх міні-мультфільмы. Гэтым разам экранізавалі верш «Мы спыталіся ў бабра».


123.png

Вершы за кратамі Андрэй Скурко піша для свайго сына.


Калі не ведаеце, чым заняць дзетак улетку, раім пераглядзець відэаролікі нашага адукацыйнага праекта «Разумняты». Інтэрактыўныя відэаролікі ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове. Да кожнага выпуска можна спампаваць цікавыя заданні.