Мерапрыемства “Хай часцей смяюцца дзеці!” – 1 чэрвеня

31.05.2018 Афіша

У Міжнародны дзень абароны дзяцей Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае самых маленькіх наведвальнікаў і іх бацькоў у госці.

Хай часцей смяюцца дзеці

1 чэрвеня 2018 года ў 11.00 у будынку музея пройдзе мерапрыемства “Хай часцей смяюцца дзеці!”, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

У першы дзень лета музей традыцыйна адзначае гэта свята. Гэта напамін пра тое, што дзецям заўсёды патрэбна наша падтрымка, увага і любоў. Кожны імкнецца зрабіць так, каб з самых першых хвілін свайго з’яўлення на свет жыццё дзяцей было спакойным і мірным, каб кожнае дзіця мела магчымасць рэалізаваць  свае мары. Якімі ж правамі надзяліла  дзяржава дзяцей? Яны практычна  такія ж, як і ў дарослых людзей. Але адрозненні існуюць, таму  мы паспрабуем у гэтым разабрацца з дапамогай рэдактара Дзіцячага прававога сайта www.mir.pravo.by  Вольгі Іванаўны Бурай, якая раскажа пра дзіцячыя правы і пра сайт, які дапамагае дзецям даведацца пра іх у форме гульні.

У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Надзеі Ясмінска “Чаму Меша не мае хаты?” (мастак Кацярына Дубовік). Хто ж такi Меша? Незвычайную гісторыю пра міфічнага персанажа  Мешу раскажа і пакажа сама Надзея Ясмiнска.

Дзяцей чакае летні настрой, прыемная атмасфера і падарункі!

Запрашаем на свята, бо кожны чалавек і маленькі, і дарослы павінен ведаць свае правы!!!

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

Куратар мерапрыемства: навуковы супрацоўнік Алена Канапацкая

Паводле арганізатараў