• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.11.2018 | Афіша

“Месяц польскай літаратуры” пройдзе ў Мінску з 9 па 28 лістапада

Польскі Інстытут у Мінску разам з беларускімі партнёрамі запрашае ўсіх аматараў прыгожага слова на літаратурны лістапад. У рамках “Месяца польскай літаратуры” Вас чакае шэраг рознафарматных літаратурных імпрэзаў – прэзентацыі кніг і сустрэчы з польскімі пісьменнікамі і іх беларускімі перакладчыкамі, літаратурна-мастацкая выстава і літаратурна-музычны праект.

МПЛ_afisz2018-FIN

9.11 (пятніца), 17:00. Адкрыццё “Месяца польскай літаратуры”. Навукова-літаратурная прэзентацыя перакладу другой часткі знакамітай “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага “Гляну я ў аконца” з удзелам польскіх і беларускіх даследчыкаў жыцця і творчасці С. Пясецкага і перакладчыкаў.  Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

Музей “Дом Ваньковічаў” (вул. Інтэрнацыянальная, 33А).

 

13.11 (аўторак), 16:00.  Адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы “КРАМА З ЦЫТАТАМІ”. Ян Каханоўскі, Адам Міцкевіч, Генрык Сянкевіч, Марыя Складоўская-Кюры, Вітальд Гамбровіч, Бруна Шульц, Юльян Тувім, Канстынты Ільдэфанс Галчыньскі, Станіслаў Лем і іншыя знакамітыя палякі ў новым графічным абліччы, створаным польскай дызайнеркай Дар’яй Мельцажэвіч.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116,  галерэя “Ракурс”, 2-гі паверх).

 

23.11 (пятніца), 19:00. Знакаміты польскі пісьменнік Ігнат Карповіч прэзентуе беларускамоўны пераклад свайго рамана „CОНЬКА” з удзелам перакладчыцы Марыі Мартысевіч. Раман стаў у Польшчы сапраўднай літаратурнай сенсацыяй. У кнізе сустракаюцца мінулае і цяпершчына, жыццё і смерць, каханне і нянавісць. Прэзентацыю вядзе – Андрэй Хадановіч.

Кнігарня “Сон Гогаля” (вул. Леніна, 15).

 

28.11 (серада), 19:00. Літаратурна-музычны праект “МІЦКЕВІЧ-СТАСЮК-ГАЙДАМАКІ”. Польскі пісьменнік Анджэй Стасюк разам з украінскім этна-рок гуртом “Гайдамакі” з прэзентацыяй альбома, натхнёнага творчасцю Адама Міцкевіча. Творы Міцкевіча прагучаць у арыгінале на польскай мове і ў перакладах. Ідэі такога кшталту нібы вядомыя, але ў дадзеным выпадку задума адметная. Па-першае, удзел украінскіх музыкаў, па-другое, Анджэй Стасюк, які раней не быў заўважаны ў спяванні, а па-трэцяе, міцкевічаўскі 13-складовік, які проста напрошваецца на прачытанне ў стылі рэп.

Клуб «Бруге» (пр. Партызанскі, 6а).

 

Запрашаем да ўдзелу ў акцыі CZYTAJ PL / ЧЫТАЙ ПА-ПОЛЬСКУ. Унікальная магчымасць абсалютна бясплатна прачытаць/праслухаць 12 бестселераў на польскай мове. Тэрмін акцыі 2-30.11.2018. Падрабязнасці на нашым сайце.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія

Беларусы ва Украіне запусцілі сайт для ўкраінцаў. Анлайн-праект называецца «Твій сусід». Асноўная тэматыка — што ж...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

20 сакавіка нечакана памёр пісьменнік Анатоль Казлоў, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Пра гэта паведаміў Віктар...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile

У Артура Камароўскага ў лютым 2023 выйшла другая кніжка вершаў. У зборніку ёсць лірычная і паўдакументальная паэзія,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    Грамадства
    Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў
    Грамадства Літаратура
    Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства
    Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile
    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип