Беларускі N-корпус – праект пра беларускую мову, які аб'ядноўвае ў сабе слоўнікі, пераклады тэкстаў, праграму для праверкі правапісу, а таксама сінтэзатар беларускага маўлення.
«Пасля перапынку корпус тэкстаў Беларускага N-корпуса аднаўляе сваю працу. Прабачце за нязручнасці. Мы вельмі ўдзячныя за вашыя хваляванні і словы падтрымкі, якія атрымалі», – паведамілі яго стваральнікі.
Аднак, на жаль, некаторыя функцыі будуць недаступны. А менавіта: не аднавіліся Корпус беларускай Вікіпедыі, Канкарданс беларускай мовы XIX ст., які ўключаў творы мастацкай літаратуры на беларускай мове, Корпус неапрацаваных тэкстаў, у які ўваходзілі сайты Камунікат і knihi.com .
Таксама знік масіў тэкстаў беларускамоўных СМІ, бо большаць з іх прызнаныя экстрэмісцкімі.
Распрацоўкай «Беларускі N-корпус» займаецца сектар камп’ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.