На Ашмяншчыне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка прыроды «Нявясцін камень»

На карце Ашмяншчыны з’явіўся яшчэ адзін турыстычны аб’ект. Помнік прыроды “Нявесцін камень” рады вітаць ашмянцаў і шматлікіх гасцей нашага краю сваім адноўленым выглядам і добраўпарадкаванай наўкол тэрыторыяй. Шырокаму колу турыстаў гэты авеяны паданнямі цуд прыроды стаў даступны дзякуючы рэалізацыі краязнаўчым аматарскім аб’яднаннем “Знай край”, што пры цэнтральнай раённай бібліятэцы, праекта з аднайменнай назвай.

Праект стаў пераможцам у конкурсе праектаў “Тандэм II”. А гэта дало магчымасць апантаным і няўрымслівым ашмянцам, большасць з іх складаюць работнікі культуры, добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол валуна. Праз правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі і фальклорнай экспедыцыі сабраць багаты матэрыял аб  помніку геалогіі. Занатаваць усё гэта у чатырох выданнях, якімі змогуць карыстацца як турысты, так і мясцовыя жыхары.

 

Аліна Беліцкая, фота Святланы Муцянскай, Ашмянскі веснік

Тэгі: