5 снежня творчы дуэт у складзе спявачкі Таццяны Матафонавай і паэта Міхася Скоблы выступіў на Ашмяншчыне. Першая сустрэча прайшла ў Жупранскай сярэдняй школе імя Францішка Багушэвіча. Імя паэта-патрыярха яна носіць нездарма – у недалёкіх Кушлянах ён жыў (там цяпер дзейнічае музей), а ў Жупранах, на старых могілках – месца ягонага апошняга спачыну. У сваім выступе Міхась Скобла расказаў пра сваё разуменне ролі тых творцаў, якія пракладаюць шлях, ідуць першымі: “Вы, жупранцы, шчаслівыя, бо знаходзіцеся...
На карце Ашмяншчыны з’явіўся яшчэ адзін турыстычны аб’ект. Помнік прыроды “Нявесцін камень” рады вітаць ашмянцаў і шматлікіх гасцей нашага краю сваім адноўленым выглядам і добраўпарадкаванай наўкол тэрыторыяй. Шырокаму колу турыстаў гэты авеяны паданнямі цуд прыроды стаў даступны дзякуючы рэалізацыі краязнаўчым аматарскім аб’яднаннем “Знай край”, што пры цэнтральнай раённай бібліятэцы, праекта з аднайменнай назвай. Праект стаў пераможцам у конкурсе праектаў “Тандэм II”. А гэта дало магчымасць апантаным...
27 верасня Міхась Скобла і Таццяна Грыневіч-Матафонава выступілі на Ашмяншчыне і Смаргоншчыне. Першая сустрэча прайшла ў Жупранскай СШ імя Францішка Багушэвіча. Сыходзячы з гэтага, М. Скобла распачаў сустрэчу вершам-трыпціхам “Ноч у Кушлянах”, прысвечаным памяці аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, распавёў пра яго ролю ў станаўленні беларускай нацыі. Пачулі школьнікі і вясёлую перадгісторыю верша: “Неяк мы вандравалі па Гарадзеншчыне і Міншчыне і мелі праблему з начлегам. У Кушлянах...
19 чэрвеня Міхась Скобла і Таццяна Грыневіч-Матафонава выступілі на Ашмяншчыне. Першая сустрэча прайшла ў Ашмянскай школе-інтэрнаце, дзе Таццяну віталі колішнія настаўнікі (яна родам з Ашмянаў, вучылася ў СШ №2). Паслухаць сваю зямлячку прыйшлі не толькі вучні, але і сацыяльныя работнікі інтэрната і нават кухары. Спецыяльна для землякоў Таццяна выканала песню на словы Р. Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”, песні на вершы другіх класікаў, беларускамоўныя варыянты вядомых рускіх рамансаў. Паколькі...
29 ліпеня 2011 у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася азнаямляльная паездка чальцоў Рэспубліканскага і Мінскага абласнога саветаў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, прадстаўнікоў першаснай арганізацыі аб’яднання з Вілейкі па шэрагу гістарычна-культурных каштоўнасцяў у Гарадку, Хоўхлаве, Палачанах і Яхімоўшчыне, што ў ваколіцах Маладзечна. Далей на http://pomniki.budzma.org/events/spadchyna-w-vakolicakh-maladzyechna-kruhly-stol А...
31 ліпеня 2011 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца маніторынгавая паездка прадстаўнікоў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры па гістарычнай Ашмяншчыне з мэтай вывучэння стану захаванасці помнікаў гісторыі і культуры. Па выніках экспедыцыі плануецца правядзенне круглага стала. Падрабязней на http://pomniki.budzma.org/events/tavarystva-akhovy-pomnikaw-na-ashmyanshchynye 45262
Чаму ў юбілейны год Францішка Багушэвіча зусім неюбілейны выгляд мае надмагільны помнік паэту ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна, хоць магіла ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца дзяржавай? Некалі чуў такі выраз: як мы будзем самі сябе паважаць, так і нас будуць шанаваць у свеце. А мо трошкі іначай, але сэнс дакладна такі. З часам пераконваюся, што так і адбываецца насамрэч. І не ў адпаведнасці з нашым жаданнем ці хаценнем. А ў залежнасці ад рэальнай...
Фердынанд Рушчыц. Nec mergitur. 1904-1905 гг. З нагоды 140-годдзя мастака Фердынанда Рушчыца, у Ашмянскім раёне пройдзе рэгіянальны пленэр мастакоў, прысвечаны яго памяці. Тэкст цалкам. 31234
Творчая сустрэча з бардам і дударом Змітром Сідаровічам і салісткай Дзяржаўнага камернага хору РБ Таццянай Матафонавай адбылася у сярэдняй агульнаадукацыйнай школе аграгарадка Кальчуны Ашмянскага раёну 10 кастрычніка. Прысутнічала каля 100 чалавек. Школа ў гэты дзень святкавала 40-годдзе. Адміністрацыя школы прымала гасцей вельмі цёпла. Дырэктар школы Антон Пятровіч Шмукста: “Такія сустрэчы, як з вамі, 15 гадоў таму былі частымі, а цяпер вельмі рэдкія, ваш прыезд ці не першы за многія гады. У нас...