На даху гарадзенскага вакзала выступілі “залатыя чалавечкі”

Чарговая дзіўная піяр-акцыя ад поп-гурта 3D прайшла ў Гродне 5 чэрвеня. Гэтым разам салісткі, апранутыя і загрымаваныя пад “Бітлоў”, выступілі на даху вакзала разам з “іншапланетнікамі”, якія, відаць, пазычылі залатыя касцюмы ў N.R.M.

Дзяўчынкі з 3D гэтым разам забраліся на дах вакзала і радыкальна змянілі імідж. Пінжакі, гальштукі, парыкі і бакенбарды мелі зрабіць іх падобнымі да The Beatles, хаця, калі загадзя не ведаць сюжэту акцыі, дык гэтага можна было і не зразумець. Уся справа ў тым, што менавіта The Beatles упершыню зладзілі так званы rooftop-канцэрт.

© Твой стыль

Тэгі: