На Дзяды беларусы пройдуць шэсцем па Варшаве

31.10.2022 Афіша

1 лістапада беларусы Варшавы ладзяць традыцыйны мітынг і шэсце на Дзяды.


photo_2022-10-31_14-19-38.jpg

У 11.30 у ніжнім касцёле св. Аляксандра на плошчы Трох крыжоў адбудзецца імша па загінулых за Украіну беларускіх жаўнерах.

А 14-й на плошчы Пілсудскага распачнецца мітынг «Дзяды»;

14.15 — пачатак шэсця «Дзяды» пад гукі беларускай дуды гурта «Lity taler»;

14.30 — выступ прадстаўнікоў беларускай эміграцыі ля помніка Адаму Міцкевічу;

15.00 — выступ беларускіх палітыкаў на плошчы Замкавай;

15.15 — канцэрт гурта «23.34».

А 16-й адбудзецца кароткая малітва і памінальны стол у грэка-каталіцкай царкве па вуліцы Мядовая, 16.

Далучайцеся!