На Падляшшы 14 ліпеня пачынаецца трэці Фестываль абуджаных «Тutaka»

Фэст ладзіць аднайменная беластоцкая фундацыя на пляцоўцы, дзе з 1990 года праходзіла знакамітае «Басовішча», ва ўрочышчы Барык каля Гарадка Падляшскага ваяводства.


Афіша фэсту TUTAKA

Што чакае гасцей фэсту 14 і 15 ліпеня?

Усебеларускі пікнік — можна прыехаць з намётам, спыніцца ў маляўнічым лесе і адпачываць на возеры.

Музычны і тэатральны фестываль — 2 дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх музыкаў на вялікай сцэне (лайнап будзе агучаны неўзабаве), спектаклі для дзяцей і дарослых.

Сямейны адпачынак — майстар-класы, чытанні, гульні, заняткі для ўсёй сям’і.

Бізнес-канфэрэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлакаваных беларускіх бізнесменаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўрасаюзе.

Кірмаш — беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў.

Выстава беларускіх ініцыятыў — магчымасць прэзентаваць сябе і наладзіць карысныя міжнародныя сувязі.

А яшчэ — гэта вольныя пляцоўкі для тых, хто жадае паказаць сябе, онлайн-трансляцыя на ўвесь свет, сустрэчы, знаёмствы, энергія і супольнасць!

Сустрэчы з беларускімі зоркамі:

Маргарытай Ляўчук, Крысцінай Дробыш, Маляванычам, Андрэем Саўчанкам, Кацяй Сныцінай і іншымі.

Адна з запланаваных падзей — сустрэча з Святланай Ціханоўскай.

Заграюць:

Дай Дарогу!

НОЧЫ

BOTANIC PROJECT

Dzieciuki

Uladzimir Puchač (J:MORS)

Papa Bo Selektah

Dlina Volny

КРВАДЗІКІ

Поўная праграма двух дзён фэсту — тут.

«Фэст Абуджаных «Тutaka» бачым такой прасторай, дзе можна даведацца, што новага адбываецца ў сучаснай беларускай культуры. Каб можна было гаварыць увогуле пра далучэння да мастацтваў — да тэатру, літаратуры, да ўсяго», — так вызначыў мэты праекту кіраўнік фонду Павел Станкевіч у інтэрв’ю Budzma.org.

Нагадаем, зусім нядаўна прайшоў яшчэ адзін вядомы фэст ад фундацыі «Тutaka» — Soncahraj.

Чытайце яшчэ: Фонд «Tutaka»: Рыхтуем прарыўны год для беларускай культуры на Падляшшы