• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.10.2010 | Афіша Навіны "Будзьма!"

На з’яўленне праекта “У нескладовае” паўплываў Павел Латушка

u_poster_a3_preview

Раман Арлоў і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма Беларусамі!” прэзентуюць першы альбом праекта “У нескладовае” 28 кастрычніка ў мінскім клубе “Рэактар”.

Гэта першы беларускамоўны праект, які мае сваёй базай сталіцу суседняй краіны Маскву, а таксама ў тым, што праект з’яўляецца па сутнасці all-stars band. У ім удзельнічаюць такія вядомыя музыкі як Ганна Хітрык, Юля Глушыцкая, Аляксандар Памідораў, Алег Хаменка, Уладзімір Пугач, Віктар Рудэнка, Яўген Чалышаў, Руся, Аляксей Стокс, Вадзім Касалапаў, а цяпер далучыўся яшчэ і Аляксей Хлястоў.

За нядоўгі час існавання праект ужо быў прадстаўлены на канцэртах у Маскве і Мінску. На песню з аднайменнай назвай “У нескладовае” рэжысёрам Мікалаем Батвіннікам у Макве зняты кліп. А зараз завяршаецца праца над запісам дэбютнага альбому.

– Ідэя праекта “У нескладовае” цалкам адпавядае ідэі кампаніі “Будзьма беларусамі”. Менавіта культура ёсць тым, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі, пазнавальнымі ва ўсім свеце. Нездарма для назвы праекта ўзятая менавіта гэтая літара, якая адрознівае беларускі алфавіт ад усіх іншых. Больш за тое, мы вельмі зацікаўлены ў папулярызацыі праекта ў Маскве і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, паколькі ў Расіі пражывае каля мільёна беларусаў, — гаворыць каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі” Алена Макоўская.

Так сталася, што сам не ведаючы таго, да ідэі стварэння праекта “У нескладовае” спрычыніўся міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

– У 2009-м годзе Павел Латушка аб’явіў наступны – 2010 год годам беларускай культуры ў межах Расійскай Федэрацыі. Мой сябра Вадзім Марголін патэлефанаваў мне з Масквы і прапанаваў зрабіць такі праект, як “У нескладовае”. База праекта часткова размешчана ў Маскве з тым, каб папулярызаваць ідэю музыкі на беларускай мове ў Расіі. Праўда, зараз праект пашыраецца ўжо і на тэрыторыю Украіны,
– распавядае лідар праекта “У нескладовае” Раман Арлоў. – Музыку і тэксты на 90 адсоткаў пішу я. Але ў нашай камандзе шмат таленавітых людзей, якія мне дапамагаюць.

Апроч Рамана Арлова, рухавікамі “У нескладовага” ёсць музыкант Вадзім Марголін і прадзюсар Дзмітры Вайтэнка, якія займаюцца крэатыўным прадусаваннем праекта ў Маскве.

Першая прэзентацыя альбома адбудзецца ў Маскве, 21 кастрычніка, у клубе “Шанці”. Прэзентацыя ў Мінску запланавана на 28 кастрычніка, а ў лістападзе музыкі едуць з канцэртам ў Кіеў.

Канцэрт ў Мінску 28 кастрычыніка
Месца: клуб “Рэактар” (вул. В.Харужэй, 29)
Час: 19.00
Кошт квіткоў: першыя сто – 20 тыс, наступныя 25 тыс., у дзень канцэрта 30 тыс, столікі 50 тыс.
Месцы продажу квіткоў: у распаўсюднікаў у пераходах на пл. Я. Коласа, Кастрычніцкай, каля ГУМа, у “Рэактары”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип