• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.09.2015 | У краіне Культура

На раскопках «замка князя Кміты» пад Карэлічамі патрэбныя валанцёры (фота)

На гарадзішчы XVI — XVII стст., якое ў 2013 годзе стала археалагічнай сенсацыяй, працягваюцца працы.

Побач з вёскай Беразавец, што ў 10 км ад Карэлічаў, месціцца старажытнае гарадзішча. Гэта адно з трох гарадзішчаў жалезнага веку, размешчаных на Карэліччыне. У 2013-м яно стала сапраўднай сенсацыяй, калі на ім упершыню распачаліся археалагічныя раскопкі.

Годам раней навуковы супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Наталля Пачобут прыехала на Карэліччыну, каб праверыць і апісаць стан захаванасці аб’ектаў археалогіі. Тады яна і звярнула ўвагу на гарадзішча, што на дзясятак метраў узвышалася над поплавам ракі Сэрвач. Яно мае прамавугольную форму 95 на 45 метраў, на яго тэрыторыі захаваліся рэшткі фартыфікацыйных збудаванняў.

Як з вясковай легенды нарадзілася сенсацыя

Мясцовая жыхарка Марыя Сянюта, якой на той час споўнілася 90 год, пераказала археолагу з Гродна вясковае паданне пра князя Кміту, які некалькі стагоддзяў таму збудаваў на гарадзішчы замак. Вяскоўцы расказалі пра знаходкі, зробеныя на тэрыторыі гарадзішча: старыя манеты, пячную кафлю.

У ліпені 2013-га археолагі пачалі даследваць гарадзішча. Першыя знаходкі ўразілі: культурны пласт дасягаў звыш 2,5 метраў, што магло сведчыць пра важную ролю замка ў рэгіёне.

У часе першых раскопак на гарадзішчы даследчыкі адшукалі матэрыялы XVI стагоддзя: пячную кафлю, рэчы хатняга побыту, фрагменты зброі, манеты, упрыгожванні ды іншыя прадметы, што сведчылі пра высокі статус знойдзенага паселішча.

Паселішча часоў Ягайлы

Працягнутыя праз год раскопкі далі новыя цікавыя знаходкі. Археолагі адшукалі рэшткі жытла XV ст. Знойдзеная срэбраная манета першай паловы XV ст. дазволіла дапусціць, што выяўленыя побач з ёй знаходкі таксама можна аднесці да гэтага часу.

Рэшткі драўлянай забудовы XV ст., на фота бачныя фрагменты драўляных слупоў, што захаваліся праз стагоддзі

Аскепак косці, які тырчыць са сцяны раскопа

У 2014-м даследчыкі адшукалі ў культурным пласце селішча рэшткі драўлянай забудовы XV стагоддзя — слупы дыяметрам 16-18 см і рэшткі драўлянага насціла. Асаблівую цікавасць спецыялістаў выклікала ступень захаванасці драўляных элементаў. Добры стан знаходак тлумачыцца тым, што паселішча размяшчалася на тарфяніку.

Хто такі князь Кміта?

Як расказала «Гродзенскай праўдзе» Наталля Пачобут, у гісторыі ВКЛ сустракаецца некалькі вядомых Кмітаў. Але бліжэй за ўсё да Беразаўца апынуўся пісьменнік і кнігадрукар Пётр Бластут Кміта, які пры падтрымцы Кшыштафа Радзівіла заснаваў у пачатку XVII ст. у Любчы друкарню.

Улічваючы невялікую аддаленасць Любчы ад Беразаўца, каля 25 кіламетраў, навукоўцы зрабілі здагадку, што паселішча і замак маглі належаць Пятру Кміце або яго нашчадкам.

Гаспадары замка мелі добры густ: узоры пячной кафлі XVI ст., знойдзеныя пад Беразаўцом, раней не трапляліся археолагам нават пры раскопках замкаў у Гродне, Міры і Нясвіжы.

На раскопках патрэбныя валанцёры

Як расказаў «Салідарнасці» старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАНБ Леанід Калядзінскі, удзельнік экспедыцыі, сёлета на раскопках працуе адмысловец з Польшчы:

— Археолаг з варшаўскага Універсітэта кардынала Вышынскага Ася Ваўжынюк, этнічная беларуска, праваслаўная.

Аскепкі посуду

Адкапанае жылое памяшканне з рэшткамі печы

Па словах Калядзінскага, у суботу, 19 верасня, працы адновяцца. На раскопках заўсёды патрэбныя лішнія рукі. Таму ўдзел валанцёраў толькі вітаецца.

Археолаг расказаў пра дапамогу раённых уладаў і кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі. Па яго словах, з раёна на гарадзішча дасылаюць валанцёраў, а сельгаскааператыў выдзеліў для ўдзельнікаў раскопак чатырохпакаёвы дом і лядоўню.

Пячная цэгла

Турыстычныя перспектывы «Замка Кміты»

Знаходкі беразаўцоўскага гарадзішча плануецца перадаць у музеі Гродна і Карэліч.

Працы на замчышчы хопіць на дзясятак гадоў, але ўжо зараз ёсць падставы

меркаваць пра турыстычную будучыню «Замка Кміты», які можа стаць аб’ектам агульнанацыянальнай значнасці.

Ён размешчаны побач з дарогай Мір—Навагрудак, знаходзіцца сярод прывабнага ландшафту і з’яўляецца ўнікальным для Беларусі ўзорам замкавага дойлідства.

Краявіды

Рака Сэрвач

Што яшчэ можна пабачыць у Беразаўцы

— У пачатку XVII ст. замкам валодалі Радзівілы. На тэрыторыі гарадзішча тады стаяла драўляная царква. Гаспадары замка былі кальвіністамі і ім такое суседства не пасавала. Таму царкву перанеслі ў Беразавец, — расказаў Леанід Калядзінскі.

Рэшткі царквы Святой Тройцы ў Беразаўцы

Па яго словах, звесткі пра царкву ёсць у інвентарах чатырохсотгадовай даўніны. Акрамя таго, на тэрыторыі замчышча было адшуканае вуха ад царкоўнага звана, адлітага з бронзы.

Пазней царкву некалькі разоў перараблялі. Як гаворыцца ў раённай кнізе «Памяць», у 1899 годзе на месцы старой царквы быў збудаваны мураваны храм у рэтраспектыўна-рускім стылі.

Над бляшаным дахам асноўнага аб’ёму ўзвышаўся светлавы купальны барабан на 12 вокан. Выкладзеныя з часанага каменю фасады чляніліся 10 вялікімі вокнамі і 3 дзвярыма.

У 1960-я гады царкву зруйнавалі. Аднак, нават у паўразбураным стане царква ўражвае.

 

Сямён Печанко, gazetaby.com

 

Тэгі: Карэлічы

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Памерла Крыстына Шманьда, праўнучка Францішка Багушэвіча

Крыстына Шманьда нарадзілася ў 1932 годзе ў леснічоўцы Падзялёная пад Смаргонню. Тады гэта быў Ашмянскі павет Віленскага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Беларусь пачынаецца з цябе»: натхняльны сацыяльны ролік ад «Годна»

Арганізацыя «Годна» выпусціла сацыяльны ролік, мэта якога — натхніць беларусаў і беларусак на штодзённыя простыя,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Згаладаўся па вершах»: Зміцер Вішнёў пра будучыя кнігі і лабараторыю творчасці

Новая эпоха раскідала беларускіх літаратараў па свеце, знішчыла былыя асяродкі, дзе ўсе маглі раз-пораз сустракацца...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла

Беларусы замежжа выкупілі эскізы роспісаў Чырвонага касцёла, якія былі выстаўлены на інтэрнэт-аўкцыёне ў Германіі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Памерла Крыстына Шманьда, праўнучка Францішка Багушэвіча
    Грамадства
    «Беларусь пачынаецца з цябе»: натхняльны сацыяльны ролік ад «Годна»
    Грамадства Літаратура
    «Згаладаўся па вершах»: Зміцер Вішнёў пра будучыя кнігі і лабараторыю творчасці
    Грамадства
    Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла
    Грамадства
    Як беларускія нячысцікі зіму зімавалі
    Грамадства Літаратура Асоба
    Ганна Кандрацюк: «Было адзінства — нягледзячы на ўсе муры і межы, мы былі адным народам. Я хацела гэта зафіксаваць, бо цяпер незразумела, як будзе далей»
    Грамадства Гісторыя
    Аброчныя капліцы Беларусі як сродак ад эпідэмій
    Культура Літаратура
    «Бура і націск» у беларускай літаратуры
    Культура Мастацтва Тэатр
    «Кожнаму сваё — гэта не з Бібліі. Гэта фраза над брамай Бухенвальда»: у Варшаве адбылася чытка п’есы Канстанціна Сцешыка «Мароз»
    Хрусь і папалам
    Беларусы — вёска ды лапці? Новы выпуск відэапраекта «Хрусь і папалам»
    Культура Музыка
    Гурт Ilwood і Вераніка Круглова паказалі майстар-клас з песняй «Трансмутацыя» на словы Алеся Разанава
    Музыка
    Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    Грамадства Гісторыя Асоба
    Бацька беларускіх гісторыкаў і трох славутых паўстанцаў. Тэадор Нарбут
    Грамадства Кіно
    Фільм рэжысёркі-дакументалісткі Тані Свірэпы «Беларусь 23.34» абраны пераможцам фестывалю «Бульбамуві»
    Грамадства Гісторыя Асоба
    Томас Венцлава: Спрэчкі сыдуць, будзем мець дзве дзяржавы, гістарычна вельмі блізкіх і прыязных адна да адной

Афіша

  • 29.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Мора Хрысціны» ў Варшаве

  • 29.11 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 29.11 — 30.11Выстава падвойных дываноў у Гродне
  • 29.11 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 29.11 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 29.11 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 29.11 — 30.11Выстава Алены Хатэнка «Усё з’яўляецца чымсьці іншым» у Мінску
  • 29.11 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Лідар «J:морс» заснаваў беларускамоўнае выдавецтва аўдыякніг
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип