• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
29.05.2017 | Музыка

На Rock Profi 2017 перамог гурт «Петля пристрастия»

На выходных у клубе ili адбылася пятая цырымонія ўзнагароджання прэміяй Rock Profi па галасах беларускіх музыкаў. У чытырох з шасці намінацый – у тым ліку «Артыст года» – перамог гурт «Петля пристрастия».

petlia02

Гэта першы выпадак за пяць гадоў існавання прэміі, калі столькі ўзнагарод атрымаў адзін артыст. «Петля пристрастия» таксама перамагла ў намінацыях «Лепшы альбом» («Мода и облака»), «Лепшая песня» («Груз») і «Лепшы запіс» (гукарэжысёр Алег Даманчук за альбом «Мода и облака»).  Прызы музыкам гурта ўручалі Лэслі Найф (Gods Tower), гурт Re1ikt, Раман Жыгараў (Akute) і Валерыя Валадзько (Harotnica).

Петля пристрастия «Груз» (18+):

У двух астатніх намінацыях перамаглі Nebulae Come Sweet («Дэбют года») і Neuro Dubel («За ўнёсак у беларускую музыку»). Без узнагарод засталіся астатнія фаварыты прэміі: Лявон Вольскі (тры намінацыі), Shuma і Mustelide (па дзве).

– Мы вельмі ўдзяныя за тое, што мы ў гэтым годзе атрымалі такую колькасць узнагарод. Велізарны дзякуй тым, хто галасаваў за нас і тым, хто ўручаў гэтыя прызы ад Rock Profi. Як бы мы не крывілі нос, нам гэта сапраўды падабаецца, – адзначае лідар гурта Ілля Чарапко-Самахвалаў. – Калі абіраць самую важную намінацыю, для нас гэта, верагодна, «Лепшы альбом», таму што гэта цэльнае палатно, якое мы рыхтавалі цягам трох год.

Петля пристрастия «Мода и облака» (альбом, 18+):

Нядаўна альбом «Мода и облака» таксама перамог у чатырох намінацыях (у тым ліку «Альбом года») на прэміі Experty.by па галасах беларускіх і замежных крытыкаў. Наступны канцэрт гурта «Петля пристрастия» адбудзецца 23 чэрвеня ў культурным цэнтры «Корпус».

У складзе журы Rock Profi 2017 былі 51 гурт і сольны выканаўца ў стылях рок, індзі, альтэрнатыва, якія выдалі альбомы ў 2014, 2015 і 2016 гадах. Было  разгледжана 37 альбомаў і 60 песень, выдадзеных з 1 студзеня па 31 снежня 2016 года.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Зміцер Безкаравайны (Experty.by) і Павел Юрцэвіч (клуб ili). Пратаколы галасовання апублікаваныя на старонках прэміі ў Facebook і Vkontakte.

neurodubel01

Пераможцы ўзнагарод:

«Дэбют года» – Nebulae Come Sweet

«Лепшы запіс» (прыз гукарэжысёрам) – Алег Даманчук за альбом «Петля пристрастия» «Мода и облака»

«Лепшая песня» – «Петля пристрастия» «Груз»

«Лепшы альбом» – «Петля пристрастия» «Мода и облака»

«Артыст года» – «Петля пристрастия»

«За ўнёсак у беларускую музыку» – Neuro Dubel

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адзінагаласна падтрымала прапанову,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс

Карона — абавязковы атрыбут любога караля. Але насамрэч карона ніколі не бывае адна, піша @hrodna1127. У знаёмага беларусам...

Апошнія навіны

    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў
    Культура Гісторыя
    Самы старажытны касцёл у Беларусі і рэшткі сядзібы ірландцаў. Падарожжа ва Уселюб
    Культура Музыка
    Фэст камернай музыкі «Даўніна і сучаснасць» у Нясвіжы
    Адукацыя
    У Беларусі стварылі «дарожную карту» па павышэнню якасці школьных падручнікаў
    Грамадства
    Чаму ў беларускім Facebook усё больш пастоў «пра прыроду» і ўсё менш доўгіх тэкстаў?

Афіша

  • 16.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры»

  • 16.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 16.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 16.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 16.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 16.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 16.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 16.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM