• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.02.2017 | «Музыка»

На Tallinn Music Week 2017 выступяць 4 артысты з Беларусі

Арганізатары фестывалю Tallinn Music Week абвесцілі імёны 237 артыстаў з 33 краін, якія з 31 сакавіка па 2 красавіка выступяць у сталіцы Эстоніі ў межах найбуйнейшага фэста новай музыкі ў скандынаўска-балтыйскім рэгіёне. Беларусь будуць прадстаўляць: Awlnight, ili-ili, Shaman Jungle, Evand.

tmw_2017Заяўкі на ўдзел у мерапрыемства даслалі 1470 калектываў. Найбольшую колькасць у выніковым спісе традыцыйна маюць гаспадары мерапрыемства – 114 выканаўцаў. Фінляндыя – 23, Расія – 19, Вялікабрытанія і Польшча – па 7, Данія – 6. У Канады, Швецыі, Нямеччыны – па 5.

Awlnight

Awlnight

Абраныя беларускія артысты прадстаўляюць цалкам розныя музычныя плыні: Awlnight – хіп-хоп/электроніку, ili-ili – поп-рок, Shaman Jungle – world music,

Evand

Evand

– неакласіку. Для Awlnight гэта ўжо другая паездка на Tallinn Music Week. Акрамя гэтага ён нядаўна выступаў на фестывалі MENT Ljubljana ў Славеніі. Для астатніх гэта будзе першая паездка на еўрапейскія шоўкейс-фестывалі. Партнёрам мерапрыемства ў Беларусі з’язляецца праект Experty.by.

ili-ili

ili-ili

– Мы атрымалі з Беларусі 86 заявак і ў чарговы раз пераканаліся, што вы маеце моцную музычную сцэну. Паўторнае запрашэнне Awlnight – рэдкая з’ява, якая сведчыць, наколькі артыст спадабаўся арганізатарам і публіцы, – кажа праграмны дырэктар фестывалю Tallinn Music Week Райманд Пылдмаа.

Shaman Jungle

Shaman Jungle

З мінулага году Tallinn Music Week пазіцыянуецца, як гарадскі фестываль, які акрамя трох дзён клубных канцэртаў і прафесійнай музычнай канферэнцыі змяшчае тыднёвую праграму рэстаранаў, мастацтваў, гарадскіх сцэн, дызайн-маркет і іншыя актыўнасці. У гэтым годзе на мерапрыемстве ўпершыню будзе адмысловая праграма для моладзі і дзяцей.

У пошуках новай публікі і прафесійных кантактаў на фестываль прыязджаюць у тым ліку вядомыя ў сваіх краінах артысты. У гэтым годзе на ім выступяць гурт Onuka (Украіна), удзельнік Einstuerzende Neubauten Аляксандр Хакэ, вядомая па супрацоўніцтву з Пітэрам Гэбрыэлам шведская спявачка Джэні Абрахамсон і іншыя музыкі.

Квіток на ўсе дні і ўсе канцэрты Tallinn Music Week каштуе 60 еўра. Квіток на канцэрты і прафесійную канферэнцыю каштуе 250 еўра. Продаж і дадатковая інфармацыя на сайце www.tmw.ee. У гэтым годзе ўпершыню ладзіцца аўтобусны тур на фестываль з Мінска. Кошт – 190 еўра на чалавека з транспартам, квітком на канцэрты і жытлом. Падрабязна  – http://www.balkiproject.com/travel.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип