На Віцебшчыне злавілі экзатычную птушку марабу

15.12.2009 У краіне

Афрыканскага марабу падарылі віцебскаму заапарку не заможныя спонсары, а сяляне з вёскі Задуброў’е. Птушка ўсё лета жыла ля вёскі, сілкавалася падаллю з мясцовага скатамагільніка.

Жыхары вёскі вырашылі, што гэта чорная чапля. Калі чапля чамусці не паляцела ў вырай разам з бусламі, яны занепакоіліся, а калі падмарозіла, злавілі яе і адправілі ў віцебскі заапарк. Там спецыялісты вызначылі, што гэта сапраўдны марабу! Адкуль ён у Віцебскім раёне, невядома.

Тэгі: