На волю выйшаў мастак Алесь Цыркуноў

Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў Facebook журналістка Вольга Быкоўская.


28.jpg

«Сёння на волю выйшаў мастак Алесь Цыркуноў. Адбыў 15 сутак. За паўсутак да вызвалення, вывезлі ў Магілёў. Але нашы людзі ёсць паўсюдна — і дзякуй ім за гэта — сустрэлі».

Нагадаем, Алесь Цыркуноў быў затрыманы перад судовым працэсам па справе Алеся Пушкіна. 11 сакавіка, адбыўся суд: яму прысудзілі 15 сутак.