October rock and roll Revolution адбылася ў мінулыя выходныя ў кінатэатры “Радзіма”, што ў горадзе Смалявічы.
Мачылі гурты DevilScream (DeathCore\MetalCore), Disney Band(Ska Punk), The College(Pop Punk), Za Sтеклом (Punk), R.A.Ж (FunkCore), The Pulse(Fusion Punk), SKA-тина(Ska Punk).
Гурт Za Sтеклом прэзентавалі сваім фанатам новую песню (відэа).
Амаль што кожны месяц маладзёны са Смалявічаў арганізоўваюць такія імпрэзы. У мінулым зладзіліся дзьве Рок-мясарубкі, слэмы і канцэрт супраць наркотыкаў.
У нашым горадзе зрэдку праходзяць канцэрты і музычныя тусоўкі. Навошта за тым, каб адпачыць ды паслухаць цяжкую музыку абавязкова рваць на Мінск? Моладзь спрабуе адарвацца ў сваім родным горадзе, і пакуль гэта нядрэнна атрымоўваецца.
Паглядзець фота і відэа можна тут – https://smaliavichy.by/?p=2245.
Тэгі: Смалявічы