• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.09.2018 | Афіша Кіно

На юбілейным “Лістападзе” пакажуць цікавыя фільмы пра гісторыю кіно

Згодна са шматгадовай традыцыяй «Лістапад», і ў прыватнасці секцыя «Кіно пра кіно», прапануе з дапамогай дакументальных фільмаў паглыбіцца ў гісторыю кінематографа. Раман Паланскі, Міхаэль Ханэке, Брыжыт Бардо, Анры-Жорж Клузо, Цзя Чжанкэ, Алег Янкоўскі, Тоні Кёрціс ужо станавіліся галоўнымі героямі мінскага вялікага экрана.

listapad_kino

Гэтым разам кінафестываль не змог абысці ўвагай «паэму пра паэтаў» з праграмы Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах «Масты часу» літоўскага рэжысёра Аўдруса Стоніса. Карціна, у цэнтры ўвагі якой аказаліся адразу некалькі рэжысёраў і іх рэфлексіі аб прафесіі, расказвае пра кінематограф балтыйскіх краін. «Масты часу» задаюцца пытаннямі, якім на плёнках дакументалістаў застаецца жыццё, наколькі яно шчырае і адпавядае рэальнасці, як складваюцца стасункі паміж аўтарам і героем, на якія кампрамісы даводзіцца ісці, калі маеш справу з чыімсьці жыццём.

«У дакументальнага кіно балтыйскіх краін заўсёды быў свой твар, свая інтанацыя, яго ні з чым не зблытаць. Тут працавалі рэжысёры, якія ўвайшлі ў гісторыю сусветнага кінематографа, напрыклад, Герц Франк большую частку жыцця здымаў у Латвіі, – кажа праграмны дырэктар Ірына Дзям’янава. – «Масты часу» зноў пераконваюць нас у тым, што для кожнага фільма «настае свая чарга», бо ён узбагачаецца нашым досведам, пражытым жыццём, здагадкамі пра тое, «што здарыцца на маім вяку». Часам мы глядзім яго, калі ілюзіі і чаканні засталіся ў мінулым».

Героем фільма «Параджанаў Таркоўскі Анціпенка. Светлацені» рэжысёра Андрэя Осіпава з’яўляецца адзін з самых цікавых аператараў савецкага кіно Аляксандр Анціпенка, які працаваў з Сяргеем Параджанавым і зрабіў велізарную колькасць фатаграфій свайго прыяцеля Андрэя Таркоўскага. Некаторыя здымкі ў карціне паказваюцца ўпершыню. Герой успамінае аб працы з класікамі савецкага кіно, тут закранаюцца адносіны паміж Таркоўскім і Параджанавым, нарэшце, вытанчана знятая выяўленчая лінія захоўвае мастацкае аблічча самога Аляксандра Анціпенкі, які так і не знайшоў сабе месца ў сучасным кіно.

У цэлым жа дакументальныя праграмы гэтага года дапамогуць, аналізуючы мінулае, зразумець дзень сённяшні. На фестываль было пададзена больш за трыста заявак, дырэкцыя адгледзела выбар некалькіх дзясяткаў кінафестываляў. У выніку вялікая частка адабраных работ звяртаецца да чалавека ў кантэксце гісторыі, да яго ментальнасці, псіхафізічных межаў, самаідэнтыфікацыі.

«Дакументальныя праграмы пакажуць, што чалавек і дзяржава непарыўныя, як праз даследаванне прыватнага жыцця, што цікава само па сабе, праз узіранне ў героя і яго асяроддзе можна зразумець кантэкст еўрапейскай і нават сусветнай гісторыі апошніх дзесяцігоддзяў. І справакуюць пытанні, ці літасцівая дзяржава ў адносінах да чалавека і наколькі талент, амбіцыі, дабрыня і самаахвярнасць у ім запатрабаваны», – каментуе Ірына Дзям’янава.

Заснавальнікі ММКФ – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная карта «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры – «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб’ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафэсту «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгом #listapad25.

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, УКантакце, Twitter.

Паводле арганізатараў

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип