На Зыбіцкай пройдзе перфоманс лепшых youtube-музыкаў – 7 ліпеня

05.07.2018 Афіша

У цэнтры Мінска ўвечары 7 ліпеня пройдзе музычны перфоманс фіналістаў праекта «Смялей». На Зыбіцкай, у прыватнасці, выступіць youtube-зорка Лера Яскевіч пад кіраўніцтвам ўдзельніка Еўрабачання Uzari.

Музыкі будуць выступаць каля бара «На пляжы» 7 ліпеня з 19 гадзін да позняга вечара. Паслухаць перфоманс можна бясплатна. Публіку будуць забаўляць ўсе фіналісты конкурсу «Смялей» разам са сваімі зорнымі настаўнікамі. У прыватнасці, выступіць 19-гадовая гітарыстка Лера Яскевіч, якой дапамагае удзельнік Еўрабачання – спявак Uzari. Лера вядомая кавер-версіямі песень на рускай і англійскай мовах, а ролікі на яе youtube-канале сабралі агулам каля 40 млн. праглядаў.

Акрамя таго, на сцэне зыграе 26-гадовы мінчанін Ян Венгейчык, настаўнікам якога выступае Ганна Шаркунова. Пастараецца запаліць натоўп і 24-гадовая Маргарыта Бабіцкая, якая працуе з Германам Цітовым. Разам з Лерай Яскевіч яны будуць адстойваць інтарэсы эстраднага лагера музычнага праекта.

У процівагу ім выступяць музыкі, якіх выбралі прадстаўнікі youtube-супольнасці. У прыватнасці, выканае песню 21-гадовы Аляксандр Раманенка, які трэніруецца са спявачкай Зеной. Пакажа сваё майстэрства і мінчанка Аліса Вапнярская, якой дапамагае блогер Homie. Паслухаць можна будзе і 30-гадовага Максіма Аліцкага, яго зорным настаўнікам стаў рэпер Пэйнер.

Выбар шасці фіналістаў быў агучаны 29 чэрвеня. Да верасня фіналістам разам з музычнымі майстрамі трэба будзе напісаць песню, прыдумаць вобраз, выпусціць трэк і сабраць прыхільнікаў. На лёс фіналістаў могуць уплываць толькі гледачы з дапамогай галасоў і каментароў на канале INSYNC.TV.

Пераможца конкурсу атрымае ад Альфа-Банка магчымасць зняць уласны кліп, ратацыю песні на радыё і $ 2 тыс. у эквіваленце. Суперфінал музычнага шоў адбудзецца на пачатку верасня.

Музычны youtube-конкурс стаў часткай новай ініцыятывы Альфа-Банка, у якой беларусам прапануюць быць смялей. Для гэтага быў зняты жыццесцвярджальны ролік аб 6 беларусах, якія здолелі перамагчы свае страхі і рэалізаваць мары.

Паводле прэс-рэлізу