Гадавы курс «Правы чалавека ў дзеянні» спалучае тэорыю і практыку. Першыя паўгода ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць вывучаць тэорыю правоў чалавека і вучыцца яе ўжываць. Другія паўгода — праходзіць стажыроўкі ў праваабарончых арганізацыях ці рэалізоўваць уласныя праекты.
 
	 • У цябе ёсць базавыя веды, якія ты хочаш абагульніць
	 • Ты актывіст ці актывістка і хочаш пачаць уласны праект 
	 • Ты плануеш кар’еру ў правах чалавека
	 • 6 афлайн-сесій 
	 • вебінары паміж сесіямі
	 • хатнія заданні на платформе
	 • стажыроўка ці рэалізацыя ўласнага праекта
	 • дадатковыя імпрэзы
	 • база ведаў з матэрыяламі з курса
	 1. Анкета ўдзельніка, паводле якой вас запросяць на першую сесію. 
	 2. Першая сесія + эсэ, паводле якога вас запросяць на поўны ўдзел у праграме.
Больш інфармацыі і праграма на старонцы курса.
Курс бясплатны, аплачваюцца квіткі, жытло і харчаванне. Але квіткі на першую сесію ўдзельнікі і ўдзельніцы набываюць самастойна.
Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.
Дэдлайн падачы заявак: 25.10.2023 г.