Абвешчаны новы набор у «Школу грамадскіх лідараў»

Фонд «Школа Лідараў» імя Збігнева Пелчыньскага, Фонд «Вольны Беларускі Ўніверсітэт» і Фонд Міжнароднай Салідарнасці запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел у курсе «Школа грамадскіх лідараў».


Studenty

Для каго курс?

Курс адрасаваны беларускім лідарам — няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх, акадэмічных, медыйных, культурніцкіх ініцыятываў — людзям, якія актыўна дзейнічаюць як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі якія займаюць актыўную грамадскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.

Праект фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.

Як падаць заяўку?

Прыём заявак працягваецца да 17.03.2024.

Cпасылка на форму заяўкі: Анкета-заяўка на ўдзел у праекце «Школа грамадскіх лідараў».

Што ў праграме?

Падчас навучання вы будзеце разглядаць лідарства і яго розныя формы, слухаць і абмяркоўваць грамадзянскую супольнасць, размаўляць пра спосабы ўмацавання супольнасці і пра мадэлі грамадскага дзеяння.

Таксама пастараецеся разам падумаць пра тое, як будаваць давер і сетку супрацоўніцтва.

Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць мець магчымасць развіваць свае кампетэнцыі і атрымліваць інструменты, якія дапамагаюць ім выконваць ролю лідараў у сваіх асяродках.

Што атрымае ўдзельнік Школы грамадскіх лідараў?

Сустрэчы з беларускімі і польскімі экспертамі па пытаннях дзейнасці грамадзянскай супольнасці з магчымасцю абмеркаванняў з імі;

Удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі з Польшчы і Беларусі, якія дамагаюцца істотных грамадскіх зменаў;

Знаёмства з мадэллю лідарства, што выкарыстоўваецца ў Фондзе «Школа Лідараў», магчымасць раскрыць і ўмацаваць свой лідарскі патэнцыял, а таксама праявіць сябе ў лідарскіх ролях;

Вывучэнне метадаў пабудовы, кіравання і развіцця каманды;

Вывучэнне тэорыі і практыкі ажыццяўлення зменаў;

Знаёмства з іншымі лідарамі, якія дзейнічаюць аналагічна або зусім па-іншаму, магчымасць абменьвацца досведам і быць часткай сеткі ўзаемападтрымкі, створанай выпускнікамі нашых праграмаў.



Арганізацыя «Школы Грамадскіх Лідараў»

Праект складаецца з 4 сесіяў у анлайн-фармаце на выходных. Па пятніцах удзельнікі праслухаюць лекцыі і прымуць удзел у дыскусіях з экспертамі і гасцямі.

Майстар-класы па навыках лідарства будуць праходзіць па суботах.

Падчас кожнай сесіі адбудуцца сустрэчы ў невялікіх групах, на якіх удзельнікі будуць мець час для абмеркавання свайго досведу і развіцця лідарства.

Даты сесіяў:

Уводная сустрэча: 19 красавіка 17:00-20:00 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу.

Першая сесія: 26-27 красавіка 2024 г.

Другая сесія: 10-11 траўня 2024 г.

Трэцяя сесія: 24-25 траўня 2024 г.

Чацвёрты семінар: 14 чэрвеня 2024 г.

Заканчэнне курсу: 22 чэрвеня 2024 г.

Заняткі падчас сустрэч будуць праходзіць па пятніцах з 16.00 да 19.00 паводле польскага часу і з 10.00 да 16.00 па суботах.

Каго запрашаюць узяць удзел у праекце?

Да ўдзелу ў Школе грамадскіх лідараў запрашаюцца лідары беларускіх ініцыятываў з Беларусі ці з-за яе межаў, якія маюць досвед грамадскай дзейнасці.

Праграма прызначана для людзей, каму 17 сакавіка 2024 года споўніцца 18 гадоў.

Адабраных кандыдатаў для ўдзелу ў Школе запосяць на анлайн-сумоўі.

Набор на курс — 30 удзельнікаў.

Графік набору ў Школу Грамадскіх Лідараў

Этап 1 (01.03-17.03)

Запоўніць форму анлайн-заяўкі + падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт)

Этап 2 (22.03-28.03)

Анлайн-сумоўі з кандыдатамі.

Вынікі набору будуць абвешчаныя 12 красавіка 2024 года.

Матэрыялы для азнаямлення

Рэгламент.

Палажэнне пра апрацоўку персанальных даных — GDPR

У выпадку пытанняў просьба пісаць на адрас электроннай пошты: Julia.szczeniak@szkola-liderow.pl

Праект рэалізуецца Фондам «Школа Лідараў» (ФШЛ), Вольным Беларускім Універсітэтам (ВБЎ) і Фондам Міжнароднай Салідарнасці (ФМС).