Нацыянальны студэнцкі звяз (ЗБС) аб’яўляе набор на адукацыйную праграму!

27.01.2018 Адукацыя

Ты цікавішся асабістым ростам, імкнешся выкарыстаць студэнцкі час на поўную, вучышся ў беларускай ВНУ і хочаш рэалізаваць свой праэкт? Тады мы шукаем менавіта цябе!

Акадэмія BY

Што ты атрымаеш:

  • веды, як кіраваць сваім часам, працаваць з камандай, весці перамовы і выступаць на публіцы
  • адказы на пытанні: як сфармуляваць ідэю, дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі, як знайсці аднадумцаў
  • базавыя веды пра Балонскі працэс, ролю ўніверсітэта ў грамадстве і канцэпцыю правоў чалавека
  • практычныя навыкі па SMM і стварэнні відэа

У якасці спікераў выступяць лідары грамадскіх і культурных арганізацый Беларусі, а таксама паспяховыя выпускнікі праграмы.

Тэрмін навучання: сакавік – травень 2018 г.

Удзел у праграме бясплатны.

Паспей запісацца → zbsunion.by/akademy

Бонус!

Удзельніцы і ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць навучанне, змогуць прыняць удзел у адукацыйным візіце ў адну з краін Еўропы.

Паводле арганізатараў