25 сьнежня ў 19.00 сталічны клюб «Re:Public» ладзіць неверагоднае каляднае шоў, у якім бяруць удзел ня проста зоркі беларускага року, а mega-top-star. Мяркуйце самі: ну хто ня велае творчага даробку гуртоў «Стары Ольса», «Znich», «Litvin Troll»?
Цымус канцэрта яшчэ і ў тым, што ўсе калектывы прэзэнтуюць на Каляды істотна абноўленыя праґрамы. Напрыклад, кароль нацыянальнага экстрыму
«Znich» зайграе нямала твораў з свайго апошняга гучнага рэлізу–альбома «Мроя» (2011), які нарабіў нямала шоскату ў музычнай прэсе. І акурат адтуль жа чароўная песьня «Каляда-калядзіца», якая будзе найлепшай прыкметай такога фэсту нават у мэталёвай вэрсыі. А «Стары Ольса» пасьля альбому «Дрыгуля» нібыта й замаўчаў на пару гадоў, але ж праца не спынялася, таму настрой будучага альбому прыхільнікі мэдыевальнай музыкі змогуць адчуць ужо на Каляды. Сёньня цяжка сказаць, куды будзе рухацца калектыў – да ушчыльненьня свайго саўнду ці да вяртаньня ў акустычную рамантыку, але рэйтынґ папярэдніх 11 кружэлак, бадай, можа ґарантаваць плённыя вынікі сталых пошукаў.
Ну а «Litvin Troll», як вядома, гэта папросту абцяжараны «Стары Ольса», бо нямала музыкаў працуюць на абодва калектывы. Песьні дэбютнага альбому сярэднявечных нэа-цяжалякоў сталі топ-гітамі многіх плебісцытаў (свае «Пахне чабор», «Дуброва», «Купалінка», міжнародныя «Пан Манэліґ», «Breaking The Law»), таму накірунак поступу працы над будучым альбомам можна будзе адчуць таксама на гэтых Калядах.
Пільнуйце смак плянуемага канцэрту й не кажэце потым, што не знайшлі сабе адпаведнага настрою на чароўнае сьвята Калядаў, бо самыя гучныя
калядныя зоркі менавіта ў нас: Менск, вул. Прытыцкага, 62, клюб «Re:Public». Лепшага не дачакаецеся.