Аб'явілі кароткі спіс мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі

Запрошаныя эксперты вызначылі кароткі спіс у межах мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі, паведамляе bellit.info. У яго ўвайшло 10 найлепшых, з пункту гледжання афармлення, кніг для дзяцей і падлеткаў, якія выйшлі ў 2022 годзе.


  1. Лілія Бусарава — Эдзі Aгняцвет. Мой рыжы Бім: вершы — Мінск: Маст. літ., 2022
  2. Раман Гарошка — Андрэй Скурко. Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў — Мінск: Тэхналогія, 2022
  3. Міхаіл Дайлідаў — Мікола Мятліцкі. Сарока з праспекта — Мінск: Маст. літ., 2022
  4. Вольга Дзятко — Самы смачны яблык (Л. Арабей, Б. Сачанка і інш.) — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022
  5. Лізавета Лянкевіч — Янка Маўр. Палескія рабінзоны — Мінск: Папуры, 2021
  6. Святлана Міхалап — Надзея Ясмінска. Кусь-Кусяндра — Мінск: Кнігазбор, 2022
  7. Кацярына Раюнец — Надзея Кім. Кразі — чырвоны кракадзільчык — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022
  8. Света Тата — Света Тата. Ева намалявала Цмока — Мінск: Папуры, 2022
  9. Дар’я Чарняўская — Маргарыта Латышкевіч. Муры, Том і дырыжаблік — Мінск: Звязда, 2022
  10. vera.bei — Юры Несцярэнка. Неверагодны свет: дзіцячыя загадкі-рыфмаванкі на беларускай мове — Мінск: Тэхналогія, 2022
Агулам у поўным спісе ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» было 23 пазіцыі.

Разам з тым працягваюць працу эксперты ў літаратурнай галіне, якія маюць вызначыць пераможцу ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў».