Бясплатныя курсы па вывучэнню беларускай мовы арганізавалі беларусы ў Львове. Заняткі адбываюцца ў Доме «Вольнай Беларусі» па выходных.
«Не ведаю добра, роднай мовы, — кажа адзін з наведвальнікаў курсаў. — Бо ў Беларусі яе няма, не вывучаюць, забараняюць».
Аляксей Францкевіч, кіраўнік ДФ «Вільна Беларусь» у Львове і адзін з ініцыятараў курсаў па вывучэнню беларускай мовы ў відэасюжэце, прысвечаным курсам, адзначае:
— Дужа прыемна, што на курсы беларускай мовы прыходзяць не толькі беларусы, якія пражываюць ў Львове, не толькі этнічныя беларусы... Прыходзяць перасяленцы з Марыупаля і іншых куточкаў Украіны. Прыходзяць людзі рознага ўзросту ад 70 гадоў да студэнтаў.
Аляксей Францкевіч перад уваходам у "Дом вольнай Беларусі". Фота з асабістага архіву Аляксея Францкевіча
Падчас апошніх заняткаў, якія адбыліся 26 студзеня, наведнікі курсаў ушанавалі памяць загінуўшых беларускіх герояў:
26 студзеня 1988 нарадзіўся Міхась Жызнеўскі, актывіст Майдану, Герой Нябеснай сотні, Герой Украіны.
26 студзеня 2023 загінуў Эдуард Лобаў, палітвязень, сустаршыня «Маладога Фронту», беларускі добраахвотнік, які ваяваў ва Украіне з 2015 года.
Тыя, хто прыйшоў на занятак, атрымалі ў падарунак каляндар на 2025 год з партрэтамі беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцці ва Украіне.
«Як заўжды ў нас былі жывыя і нязмушаныя размовы, жарты і цудоўны настрой. Чакаем вас усіх на на наступных занятках беларускай мовы», — запрашае Аляксей Францкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.