Альбом «Наша крыжаванка» выйшаў у выдавецтве «Тэхналогія». Крыжаванкі ўпісаны ў аўтэнтычныя ўзоры, з пытаннямі з беларускай гісторыі і культуры.
Складанне крыжаванак — праца няпростая. Нечым яна нагадвае ткацтва, дзе нітачка за нітачкай складаецца непаўторны ўзор рушніка, посцілкі, дывана. Нельга не заўважыць падабенства паміж гэтымі дзвюма формамі людской творчасці.
Ткацкія ўзоры, змешчаныя ў гэтай кнізе, зусім не выпадковыя. Кожны з іх узяты з рэальных прыкладаў нацыянальнага традыцыйнага мастацтва. Аднак іх фрагментарнасць, незавершанасць мусіць нагадаць нам пра тое разбурэнне, якое цягам стагоддзяў перажывала нашая спадчына, традыцыя і культура і якое візуальна можна ўявіць так, быццам моль аб’ела тканае палатно. Незапоўненыя клеткі крыжаванкі — гэта «дзірачкі» ў посцілцы, якую можна «адрамантаваць» («зацыраваць»), упісаўшы туды правільныя адказы.
Укладальніца Вікторыя Багдановіч.
Кошт — 15 рублёў.
Замовіць альбом можна тут.