• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.09.2015 | Культура

Нашчадкі Міхала Клеафаса Агінскага прымуць удзел у святкаванні 250-годдзя кампазітара ў Залессі

Амаль 50 прадстаўнічых гасцей запрошаны для ўдзелу ў юбілейных урачыстасцях 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, якія пройдуць 25 верасня ў музеі-сядзібе ў Залессі (Смаргонскі раён). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражава.

Сярод гасцей у Залессі чакаюць нашчадкаў Агінскага па лініі дачкі Амеліі – Лідзію, Зігмунда і Ганну Зялінскіх з Познані (Польшча). Запрошаны дэлегацыі літоўскіх гарадоў-пабрацімаў Смаргоні – Алітуса, Марыямпаля, Вісагінаса, прадстаўнікі дыпламатычных місій Літвы, Польшчы, Расіі, Францыі, Італіі, Малдовы і Кыргызстана, а таксама беларускага дыпкорпуса за мяжой. Удзел ва ўрачыстасцях прымуць міністр культуры Барыс Святлоў і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Святкаваць юбілей у сядзібе знакамітага кампазітара і грамадскага дзеяча будуць на працягу пяці дзён. 23 і 24 верасня тут пройдзе міжнародная канферэнцыя “Спадчына М.К.Агінскага ў культуры трох народаў”. Гасцям сядзібы 23 верасня будзе прадстаўлены спектакль Мінскага абласнога драматычнага тэатра “Паланэзы на вяртанне”.

Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца 25 верасня. У сядзібным парку адкрыюцца тры творчыя тэатралізаваныя пляцоўкі. На адной з іх школьнікі і студэнты правядуць пленэр і створаць сучасныя пейзажы “Паўночных Афін” пад Смаргонню. Другая пляцоўка стане прыстанішчам муз для залескага тэатра “Батлейка”. На трэцяй гледачы ўбачаць тэатралізаваны паказ конна-спартыўнага клуба “Залатая шпора”.

Спецыяльна да юбілею кампазітара прымеркавана адкрыццё музейнай экспазіцыі, якую наведвальнікі ўбачаць упершыню пасля рэканструкцыі маёнтка. У экспазіцыі некалькі раздзелаў, яе вызначае імкненне дасканала перадаць атмасферу і каларыт эпохі кампазітара. Тут можна будзе не толькі ўбачыць антыкварныя экспанаты: мэблю, музычныя інструменты, посуд, аксесуары, карціны, копіі дакументаў і артэфактаў роду Агінскіх, высокамастацкія муляжы грамат, пячаткі Агінскага, але таксама адчуць прысутнасць кампазітара – у экспазіцыі будзе выкарыстаны галаграфічны сюжэт ад’езду Міхала з сядзібы ў Фларэнцыю.

Юбілейныя ўрачыстасці ўвечары 25 верасня прадоўжыць канцэртная праграма з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. А 26 верасня ў сядзібе Агінскага адбудзецца касцюміраваны баль. Яго – згодна з усімі традыцыямі і канонамі арыстакратычнага мерапрыемства – правядуць вопытныя рэканструктары баляў. Як чакаецца, танцаваць на балі будуць каля 60 гасцей.

Завершыцца святкаванне юбілею кампазітара 27 верасня канцэртам ансамбля камернай музыкі “Класік – авангард” Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

У сядзібе Залессе вядомы грамадскі дзеяч, дыпламат і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі жыў амаль 20 гадоў (з 1802 па 1822 год). Тут ён стварыў самы вядомы твор – паланэз “Развітанне з Радзімай”.

 

Таццяна Вішнеўская, БЕЛТА

 

Тэгі: Залессе

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип