— Я нарадзілася ў Мінску яшчэ ў савецкія часы. У пэўным сэнсе мне пашанцавала: перажыла хрушчоўскую адлігу, брэжнявізм… Нарадзіўшыся ў СССР, толькі выязджаючы за межы сваёй рэспублікі, я адчувала, што я беларуска. У савецкія часы я не задумвалася аб сваёй нацыянальнасці, таму што гэта не падкрэслівалася: мы жылі ў адзінай краіне.
Пасля развалу СССР першае, што мяне непрыемна ўразіла, – гэта рэферэндум 1995 году, вяртанне расійскай мовы. Нібыта нароўні з беларускай, але я разумела, што гэта пачатак русіфікацыі, што руская і беларуская не будуць роўнымі.
Калі бачыла, як з Дома ўраду здымалі “Пагоню”, у мяне балела сэрца. І я дала сабе клятву, што пакуль гэта ўсё не скончыцца, са мной, куды б я ні паехала, будзе сімволіка. Я лічу, што гэта важна.
Я дала клятву, што буду размаўляць толькі па-беларуску. Асяродак мой русіфікаваны: на працы, на вуліцы мала хто размаўляе, і таму я ўступіла ў ТБМ.
Выкладаю ангельскую мову. І калі я пачынала размаўляць па-беларуску, у мяне раптам пачыналі лезці ангельскія словы. Ангельская мова, як кажуць, сядзіць у падкорку, і яна займала ў маёй галаве месца роднай мовы: у школе я вучылася на рускай мове, а беларуская была толькі як прадмет.
Чалавек павінен ведаць некалькі моваў. Лаціняне казалі: колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты чалавек.
Цяпер для мяне галоўнае, каб у краіну вярнуўся закон, каб я жыла ў сваёй маленькай прывабнай для мяне і іншых краіне, якая не жадае канфліктаў, але адстойвае свае правы. Для мяне быць беларускай – гэта адчуваць сваю годнасць, у першую чаргу чалавечую.
Пяць тысячагоддзяў таму жыў Феанід Кіоскі, якому належаць словы: для поўнага шчасця чалавеку неабходная слаўная Айчына. І я жадаю быць шчаслівай.
Наталля Качаноўская, выкладчыца