Паўночнаатлантычны альянс асцерагаецца другой хвалі каранавіруса гэтай восенню і распрацоўвае план дзеянняў на гэты выпадак, перадае korrespondent.net са спасылкай на Spiegel.
Па дадзеных нямецкага выдання, паслы краін НАТА на мінулым тыдні правялі закрытую сустрэчу з генеральным сакратаром Енсам Сталтэнбергам, на якой было вырашана неадкладна пачаць падрыхтоўку плана дзеянняў.
Альянс хоча быць лепш падрыхтаваным да новай успышкі віруса, і мець магчымасць аказваць больш эфектыўную падтрымку пацярпелым партнёрам па НАТА.
План аперацыі павінен быць распрацаваны пад эгідай генерала ЗША Тода Уолтерс.а Дыпламаты НАТА кажуць, што распрацаваны план могуць прыняць на сустрэчы міністраў абароны ў чэрвені.
Выданне адзначае, што на сакрэтнай нарадзе Столтэнберг заявіў, што больш скаардынаваны адказ на другую хвалю каранавіруса стане лакмусавай паперкай для даверу і згуртаванасці ў альянсе.
Па звестках, генеральны сакратар таксама прапанаваў агульныя закупкі сродкаў індывідуальнай абароны і лекаў праз уласнае агенцтва падтрымкі і закупак НАТА.
zviazda.by