Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).
А вы ведалі, што сталіца Літвы знаходзіцца ў... Беларусі? Стоп-стоп-стоп, як гэта?! Вось і Сяргей Мікалаевіч ламае галаву над гэтым — насамрэч вельмі простым — пытаннем. Ну а калі чагосьці не ведаеш — тэлефануй Валеру Руселіку (блогеру daroha)! Што-што, а гэты лайфхак наш небарака-чыноўнік ужо вывучыў на выдатна. Ну што ж, паслухаем і мы?
Хрусь і папалам!