Фестываль падарункаў, майстар-класаў, вялікіх сюрпрызаў і гіганцкіх цудаў для сапраўдных прынцес і рыцараў.
Уваход вольны!
24 і 25 снежня галерэя сучаснага мастацтва Ў ператварыцца ў каралеўства маленькіх цмокаў. Запрашаем сапраўдных прынцес і рыцараў!
Свет каралеўства створаць для вас мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін. Вас чакае тэатр ад Святланы Бень, кніжныя ранішнікi ад кнігарні логвінаУ з Юрыем Усціновічам, чытанні казак ад Алены Бабак, калядныя спевы ад Марты і Яны Шчарбаковых.
Зрабіць падарункі і ўпрыгожанні сваімі рукамі дапамогуць на майстар-класах. У кожнага рыцара і прынцэссы з’явіцца карона і дыядэма з дапамогай Наталлі Зямчонак. Ваўняныя сувеніры ствараюць разам с Ірынай Калеснікавай. Ганна Барэйка адкрые сакрэты унікальных паштовак. З Верай Прохаравай вы зможаце зрабіць вінтажныя дэкаратыўныя зоркі з паперы. Марыя Карпянкова пакажа, як распісаць драўляныя фігуркі. Як ствараць ёлачныя цацкі і навагоднія шкарпэткі для цудаў вас навучаць Маргарыта Лазарэвіч і Аляксандра Лучкіна. Вольга Бабурына дапаможа зрабіць драўляныя падвескі-кулоны, упрыгожаныя узорам у тэхніцэ “выцінанка”. Павел Лукашэвіч – роспіс вінілавых цацак, а для зусім маленькіх прынцаў і прынцэс роспіс картонных нарыхтовак. З Ірынай Лукашэнка вы атрымаеце гліняныя магніцікі, а водар араматычных цацак адчуеце на майстэр классе Вікторыі Вядзерка і зможаце іх расфарбаваць.
Партнёры фесту: Samsung, Гран Сістэма-С.
Падтрымка: Shishki.by.
Хутка будзе расклад майстар-класаў і прадстаўленняў.
Узгадайце, якім быў навагодні фестываль “З ног на галаву” у мінулым годзе.